Таццяна Лугаўцова

Скразіць адзінота балючым матывам

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Скразіць адзінота балючым матывам,
Мелодыю нот гэтых знаю даўно.
Ты быў для мяне самым лепшым парывам
Да шчасця... з падзеннем на дно.
Ты быў для мяне, як духмяны, вясновы,
Суботні і сонечны дзень у гаі.
Як вецер лясны і як водар сасновы.
Застанься ж
такім
назаўжды.

Ці сустрэча будзе, ці спатканне?

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Ці сустрэча будзе, ці спатканне?
Ці пачуцці гэта, ці то не?
Дзе ж не марыць сэрцам да світання,
Што прыедзеш заўтра да мяне!

Хоць у думках можна сустракацца,
Твае вочы цёмныя кахаць,
Да шчакі любімай дакранацца
...і чакаць, чакаць, чакаць, чакаць.

Ці сустрэча будзе, ці спатканне?

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Ці сустрэча будзе, ці спатканне?
Ці пачуцці гэта, ці то не?
Дзе ж не марыць сэрцам да світання,
Што прыедзеш заўтра да мяне!

Хоць у думках можна сустракацца,
Твае вочы цёмныя кахаць,
Да шчакі любімай дакранацца
...і чакаць, чакаць, чакаць, чакаць.

Шчырымі словамі сэрца раскрыю

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Шчырымі словамі сэрца раскрыю,
Хочацца выказаць усё, што магу.
Сёння цябе абдымала за шыю.
Сёння тваю цалавала шчаку.
Вуснамі ў вусны... за рукі трымала...
Ці адчуваў ты, якое цяпло?
Колькі разоў я цябе сустракала!
Колькі разоў развітанне было...
Шмат чаго мае ў жыцці свае межы,
Кропку, канец, завяршэнне і ... ўсё.
Толькі я веру душой па-ранейшаму
У нашае шчасце і ў наша жыццё!

Кожнаму сваё, а мне - тваё...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Кожнаму сваё, а мне - тваё:
Сэрца, словы, вусны, вочы, плечы.
І каханне, як паветра, вечнае,
І штодзённае тваё жыццё.
Кожны робіць выбар для сябе.
Абірае ўздымы, сцежкі, спускі...
Я хачу, каб рукі БЕЛАРУСКІЯ
Абдымалі горача мяне!

Рызыкні аднойчы, адступі.

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Рызыкні аднойчы, адступі.
Сілу волі з межамі не звязвай.
І лядовы айсберг растапі,
І вузлы на сэрца не навязвай.
Адагрэй далонямі хутчэй
Усё, што без пяшчоты зледзянела.
"Я сумую без тваіх вачэй," -
Пры сустрэчы нагадаць хацела.
Развітайся з крыўдамі за раз,
Каб спыніць іх дзейнасць назаўсёды,
І пабачыш, колькі шчасця ў нас,
Закаханых, радасных, шалёных...

Пройдзе да лета тваё каханне

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

"Пройдзе да лета тваё каханне," -
Так неаднойчы казаў і верыў.
Ты памыліўся ў сваіх чаканнях.
Шкада, што не меў даверу.

Ведала пэўна, бесперашкодна
Стане чароўным любое лета.
Ты на сустрэчы заўсёды згодны -
Удзячна табе за гэта.

Восень да сэрца прыйшла тужліва,
Думак прынесла з сабой нямала:
Некалі восень з табой злучыла
І некалі раз'яднала.

Вераснёвыя цёплыя буднія дні

Яшчэ не ацэнена

Вераснёвыя цёплыя буднія дні
Прыняслі не жыццё, а самоту і боль.
І цяжку́ю для сэрца разлуку з табой...
Мне на плечы яны, як каменне, ляглі.
З развітаннем, з растаннем ізноў па шляху
Мне да шчасця ўвосень складана ісці,
Праз магутныя страты і згубы прайсці.
Я адчайна трымаю цябе за руку...
Пажадаю табе перамогі ва ўсім!
Я ў баях за каханне няўдалы баец.
Немагчыма прыняць непазбежны канец...

Развітацца як?

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Развітацца як, калі любоў?
Разрываюць неяк людзі сувязь...
І жывуць і сэрцам не сумуюць,
Абыходзяцца зусім без слоў.

Развітацца як, калі з усіх
Толькі ён адзін заўжды адзіны?
Я акно завешваю гардзінай,
Каб застацца з сумам удваіх.