Міхась Карцялёў

Прыгажуне.

Яшчэ не ацэнена

Прыгажуне.

Ад лета рамонкі,
Ружовыя вішні,
Аддаў у спадобе
Дзяўчыне Ўсявышній,

Руні купальскай
Гнуцьцё, хваляваньне,
Не цацкі, не лялькі,
А жонкі прывабу,

Аддаў ёй рамонкі,
Ружовыя вішні -
І змоўкла наўкольле,
І пошасьці зьніклі.
-31.05.18.

Ваба.

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Ваба.

Дзённая мроя начы не чакае,
Зьнедкуль прыходзячы, сэрца хапае;
Быццам пад зайчыну пастка-сілок,
Быццам дзяўчыне татарскі палон.

І спавівае кудзеляй яго,
Шэраю моцаю старых часоў:
Пачуцьцем кіпучым кумысам й віном,
З конаўкі поўнае поіць набгом.

Не спатыкайся ж ты, мроя мая!
Вуснаў дзявочых трызьненьне спаймай!
Вуснаў, пяшчотай лагоднай прыўзьнятых,
З дрыготкаю вабаю слова ,,кахаю…,,.

Аб чым маўчыць розум.

Яшчэ не ацэнена

п. Натальлі С.

Аб чым маўчыць розум.

Зачым маё сэрца птахам трапеча
Калі сустракаешся ты,
Мабыць яму тое ведама нешта
Розум аб чым мой маўчыць.

Мабыць яно не забыла жаданьні
Скрушаных год маладых,
Мабыць яму нясуць мроі каханьня
Зьнічкі на промнях сваіх.

Мабыць на сэрцы ёсьць дошкі-скрыжалі,
Дзе словы гараць агнявіц;
,,Маці,, ,,Айчына,, ,,род мой,, ,,каханьне,, -
Якіх нікалі не забыць.

Жанчыне.

Яшчэ не ацэнена

Жанчыне.

Адкуль? Хто ты?
Зь якіх высноў;
Эва? Ліліт
Юрлівых сноў?

Мой холад,
Сьпёк і гарачынь,
Мой голад,
Смага паначы,

Маё збаўленьне,
Мой палон,
Маё зьдзіўленьне,
Казкі сон…

Мая загадка…
І яна -
Аддзяка
Гэтага жыцьця.
-05.03.17.

Чыгуначным маладзіцам.

Яшчэ не ацэнена

Чыгуначным маладзіцам.

Каптурамі сьнег лажыцца
На хаціны, на машыны,
Белы сьнег - зімы жывіца,
Якім ёй не наталіцца.

Гэты сьнег ваты бялявай
Прыбіраюць маладзіцы,
Вочы іх глядзяць ласкава,
Быццам просяць пагадзіцца.

Маладзіц тых апранаюць
Ад грымучае чыгункі
І яны сьнег прыбіраюць,
Каб ля рэек не каўзнуцца.

Маладзіцы - малажавы,
Шчокі - яблык чырваней,
Маладзіцы! Вы - выява,

Але ж... як гэта ёй сказаць?

Яшчэ не ацэнена

Але ж… як гэта ёй сказаць?

Я з дабрадзеямі не знаюсь,
Сяброўства зь імі не вяду,
Каго ж, штомоц, шчыра кахаю,
Тыя ў каханьне не ідуць.

Я таямніцу адну ўгледзеў,
Яна, як гнуткая лаза,
Якой дождж шэпча, у’ецца вецер,
Але ж… як гэта ёй сказаць?

Наш сьвет - вялікая гасьцёўня,
Прытулак наш у нядоўгі час,
Ноч салавей таму галосіць,
Але ж, як гэта ёй сказаць?

Як сьвята мілае праходзіць,

Кохан яр.

Яшчэ не ацэнена

Кохан яр.

Бараўлянае сонца садзіцца,
Хай мне, птаха такая ж сасьніцца,
Пах сасьніцца, сірэневы, п’янкі
І дзяўчына, якую кахаю…

Не сасьнілася зранку і зночы,
Як гукаў, не згукалась нійдзе,
Стрэлась сёньня ў спаднічцы гарошкам,
Погляд звабілі персі яе.

Стрэлась сёньня і, як нам бывае
Між зусім незнаёмых людзей -
Панесла далей, прынадай каханьня,
Гронкі высокіх, дрыготкіх персей.
-30.04.16.

Цёмна-цёмнае - сьветлым не стане...

Яшчэ не ацэнена

Цёмна-цёмнае - сьветлым не стане,
Не заверне вытока раўчук
І калі яно будзе каханьне -
Яно Вашу асьветліць душу.

Толькі ведайце: тое не зельле,
Што сарокай аб ім стракаціць:
Яно, сьвечкаю ціхаю вельмі,
На жыцьцё ўсё Вам будзе сьвяціць.
-25.04.16.

Цёмна-цёмнае - сьветлым не стане...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Цёмна-цёмнае - сьветлым не стане,
Не заверне вытока раўчук
І калі яно будзе каханьне -
Яно Вашу асьветліць душу.

Толькі ведайце: тое не зельле,
Што сарокай аб ім стракаціць:
Яно, сьвечкаю ціхаю вельмі,
На жыцьцё ўсё Вам будзе сьвяціць.
-25.04.16.

Мабыць, мабыць, мяне не забылі...

Яшчэ не ацэнена

Мабыць, мабыць, мяне не забылі
Тыя з вас, каго я не забыў:
Як каханьня сьцяжынкі зьмяіў я,
Але ж, гадам ніколі не быў.

Бо ж, каханьне - блытаная справа,
Яму, часам, жыцьцё аддаём…
Але гэта нішто. Бо каханьнем
Пачыналась яно на зямлі.
-13.10.15.

З Каханьня, Любові, Вясны.

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

З Каханьня, Любові, Вясны.

Каханьне люляе каханых
З віхуры зімовай, слаты,
Любові ім дораць муравы
Ды першыя кветы з вясны.

Ім сузор’і вясёлкамі граюць
На промнях зіхотнай красы
Ды яву жыцьця ўслаўляюць,
З Каханьня, Любові, Вясны.
-07.04.15.

Між каханьня, між сяброўства...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Між каханьня, між сяброўства…
п. Мядзьведзевай Н.А.

Развітальнай поўнюсь тугай,
Смутак крые небакрай,
Рэжа сэрца вострым плугам,
Колам ў'ецца бы груган.

Адбалела, ды адпела,
Аднядужыла да дна,
Вапнай кіпельнай амлела
Да цябе мая душа.

Ды заручана ўслых словам,
Душ радство й крэўнасьць іх,
Між каханьня, між сяброўства
Ёсьць мяжа, дзе крочыш ты.

Ад каханьня, ад сяброўства

Не нішчыцца злое праклёнам...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Не нішчыцца злое праклёнам,
Дабро не прыходзіць само,
Ды слова ня бачыць аблокаў,
Як толькі бяскрыла яно.

І чым бы каханьне ня клікаў,
Якіх не надаў бы назоў -
Каханьне не стане вялікім,
Як квола пачуцьце само.
-6.12.14.

Між каханьня, між сяброўства...

Ваша адзнака: Нет (7 галасы)

Між каханьня, між сяброўства…
п. Мядзьведзевай Н.А.

Развітальнай поўнюсь тугай,
Смутак крые небакрай,
Рэжа сэрца вострым плугам,
Колам ў'ецца бы груган.

Адбалела, ды адпела,
Аднядужыла да дна,
Вапнай кіпельнай амлела
Да цябе мая душа.

Ды заручана ўслых словам,
Душ радство й крэўнасьць іх,
Між каханьня, між сяброўства
Ёсьць мяжа, дзе крочыш ты.

Ад каханьня, ад сяброўства