Аляксей Арцёмаў

Лядачыя лодкі стаяць ля прычала...

Яшчэ не ацэнена

Лядачыя лодкі стаяць ля прычала,
І плюхаюць лёгка струмені вады.
Прабач, што ў цішы маё слова гучала,
Ніколі я больш не вярнуся сюды.

Трава зіхаціць у сапфіравых росах,
Аблокі, як бэз у суседскіх садох...
Не, мне не забыць шэпт бязлітасны: "Досыць",
Хаду тваю, петлі слядоў і дарог.

Але не злуюся. Няхай пакараны –
У пастку трапляецца нават павук.
І ўсё жа я веру – насустрач туману

Паслязаўтра адбудзецца жнівень...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Паслязаўтра адбудзецца жнівень, як цуд нечаканы,
І аздобіць на золку празрыстай расою траву,
Захавае зямлю ад прадвосеньскіх першых туманаў
І напоўніць зярнятамі чорнымі спелы кавун.

Ліпень доўга смяяўся: то ветрам нагоніць залеву,
То спякотаю з глебы апошнія кроплі збярэ...
Толькі веру, цяпер гэта пройдзе, мая каралева,
Будзе жнівень – з табою сустрэцца змагу ў рэшце рэшт.

Ружавеюць ядвабныя цені...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Ружавеюць ядвабныя цені,
Лёгкай стужкаю сцелецца дым...
Толькі сны ды ланцуг летуценняў –
Вось што будзе са мной назаўжды.

Як шалёная птушка свабоды,
Ты ляціш, за аблокі бялей,
Хоць крывавы адбітак заходу
На тваім застаецца крыле.

Так, нічога цяпер не паправіць:
Паляцела ты, знікла, сышла.
А ў нябёсах – на доўгую памяць
Незгасальны праменьчык святла...

Музыка

Яшчэ не ацэнена

Усё прайшло. Альбо прайшло амаль.
Вяртаецца каханне да вытокаў.
Я ноту ўзяў, але маўчыць раяль,
Нядрэмнае глядзіць за мною вока.

Акорд жадання – музыка мая,
Ды сіл няма, ужо сціхаюць словы.
Апошні раз я бачу сонца дня…
Скажыце, хіба гэта не цудоўна?

Бо свет пакіну з думкай аб табе.
І хай пражыў, на жаль, завельмі мала,
Але з табою, лепшаю з кабет,
Маё каханне музыкай гучала…