Як сьнег,надзеі промень тае,
Ўзыйшоўшы,нібы зь нябыцьця
І кожны дзень,як век,зьнікае
С табой,нястрэтая,мая.
Бы мроя,ў срэбным зіхаценьні
Адлігай крочыла здалёк.
Была ты вогнішчам ці ценем,
Мой вырак ты ці ручаёк?
Цябе я чую толькі ў марах,
Гукаю стомленай душой
І,калі сонца ёсьць за хмарай,
Скажы,што будзеш ты са мной.
У сэрца шлях табе адкрыты,
Няма здаўна ў ім дзьвярэй.