Вольга Іпатава

Не хапае галоднаму кавалачка хлеба...

Ваша адзнака: Нет (5 галасы)

Не хапае галоднаму кавалачка хлеба,
Паміраючаму глытка вады не стае.
Ты не ведаеш сам, як мне гэта трэба
Проста рукі твае. Проста вочы твае.

Ліліт

Ваша адзнака: Нет (7 галасы)

Не Ева – Ліліт была першай
Жанчынай і жонкай Адама.
Яна для каханага вершы
І нават паэмы складала.

А вечарам, як стамляўся
Жвавы агонь у пячоры,
Доўга, бывала, не ляжа –
Глядзіць і глядзіць на зоры.

І што зусім абурала
Адама, адзінага сведку, -
На свежых гаршках малявала
Агністыя райскія кветкі.

“Навошта табе кветкі тыя?
Ад кветак гаршкі не мацнеюць!”