Сяргей Новiк-Пяюн

Калі гляджу на неба сінь...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Калі гляджу на неба сінь -
Прыпамінаю твае вочы.
Калі гляджу на твае вочы -
Прыпамінаю неба сінь.

Угледжу ледзь караляў шнур -
Прыпамінаю твае вусны.
Калі убачу твае вусны -
Прыпомню ўміг караляў шнур.

Зірну на ластаўкі крыло -
Прыпамінаю твае бровы.
Калі зірну на твае бровы -
Прыпомню ластаўкі крыло.

Пачую спевы салаўя -
Прыпамінаю твае словы.
Пачую ледзь я твае словы -