Няўтульна ў халодным доме. Пуста ў доме вялізным. Толькі…
Толькі постаць жанчыны тонкай ля расчыненага вакна.
Сярод сцен нерухома-бятонных, сярод цемры халодных комнат
Пасялілася ноччу бяссоннай жорсткая цішыня.
За вакном – валацуга-вецер лісце рве і разносіць смецце. У бясконца-прамёрзлым свеце дождж непрыпынна лье.
Андрэй Мельнікаў
Жанчына ля вакна
Нібы белыя крылы птушкі
Нібы белыя крылы птушкі, нібы майскага саду квецень,
Нібы дрэў вершаліны ў пушчы, валасы твае трэпле вецер…
Ізноў, як быццам ты дзесці блізка, быццам, можна крануць рукамі,
Бачу твару твайго абрысы і мінуўшчыну ў снах шукаю.
Каляровым малюнкам – неба. Твой пакойчык – ружовай плямай,
Дзе чужая, нагой пад рэбры, постаць нейкага лысага - прама.
Варушыцца агенчык свечкі. За сцяною гургоча целек.
Казка
Як за пушчай, за лесам, за балотам з асакой,
У нядобрым месцы каля віру над ракой
Стаіць хата, ў хаце той мая каханая жыве.
Навакольны люд заве вядзьмаркаю яе.
Дзверы адчыні, каханая мая,
У сэрцы, у глыбіні, каханая мая,
Запалі агні, каханая мая.
Падары мне сына.
Па начох па-над хатай цягнецца дымок,
Беражы сваю маці, сцеражыся, панок.
Не хадзі ты да рэчкі, не хадзі да хаты той,