Сяргей Панізнік

Неспакой

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Ты напісала: “Вельмі мала бываю я з табой.
Не ведаю: благі ці добры,
які характар твой…”
– Мая дзяўчынка дарагая, самому ўнеспакой:
тады даведаешся хто я,
як будзеш ты са мной.

Крок

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Я ад цябе пачуў такое – і гэта быў папрок:
– Ты толькі раз сказаў “кахаю”,
і то як незнарок…
– Мая дзяўчынка дарагая, і гэткі ёсць урок:
сто сцежак пройдзеш – і не дойджеш,
а трэба толькі крок.