Максім Лужанін

Вільнянка

Ваша адзнака: Нет (9 галасы)

На літоўскай Піліма,
У слаўным зацішку,
За братэрства пілі мы
Са звонкіх кілішкаў.

I размова не ціхла,
Не моўкла,
Не гасла,
I віталася песня
Са сціплай
Сяброўкаю —
Казкай.

Сустракалі мы золак у гонкім бары, за мурамі,
Покуль шэры туман
Не залопаў над рэчкай крыламі,
I за ім наўздагон,
Тонкай дзідай працяўшы сасоннік,
Скочыў першы прамень,
Нецярплівы завоблачны коннік.

Нічога ўжо не ўдасца занава...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Нічога ўжо не ўдасца занава!
Перачакаць перачаканае,
Перакахаць перакаханае,
Перакалыхваць калыханае.

Пахне спелай антонаўкай восеньскі сад…

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Пахне спелай антонаўкай восеньскі сад…
Пастаю, адыду і вярнуся назад.
Ціха, яблык, не падай,
Не будзі маю радасць,
Да відна не будзі,
Пасядзі
На галіне –
Хай паспіцца дзяўчыне.

А крыніца паціху булькоча ў кустах
Аб зялёных вачах і аб мілых руках,
Што красуня лясная
Пра мяне ўспамінае…
Дык, ручай, не шапчы,
Зацурчы
Па даліне, -
Час прачнуцца дзяўчыне!