Вольга Бялова

Апранутыя ў вецер

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Апранутыя ў вецер,
па пяску насустрач сонцу,
з чыстым сэрцам,
шчырым сэрцам.
Любім, верым і смяёмся.

Міліярд агнёў над намі
залатым вісіць узорам.
Маняць шчодрымі дарамі
гронкі невядомых зорак.

Тут сабе знайшлі прытулак
Ён, Яна – зямныя краскі.
Ночы хмельны пацалунак
суцяшае сваёй ласкай.

Ззяе новы ранак казкай,
цёплым шчасцем, перамогай
светлага над злым пачаткам.
Дзе ты, зорная дарога –

Не сумуй без мяне

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Не сумуй без мяне. Я сама па сабе сумую.
Не пільнуй на зямлі, бо… Ахоўнік – злы лёс –
не дазволіць гуляць па людскому светламу полю
сярод белых, знаёмых з дзяцінства, чуллівых бяроз;
зацягнуўшы аднойчы ў высокі пазажыццёвы лес,
у маўклівы гушчар, дзе няма анікога жывога.
У адзіноце, бы ў моры бяскрайнім, штодзённа плыву
на зялёным дубовым, ветрам сарваным, лістку

Оллайло

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Я сустрэла, знайшла Оллайло
Сярод вулак зімовага ранку…
Пасля працы – старога кіно –
горад спаў. Я твая паланянка.
Оллайло, адлятаем хутчэй
у сусвет на планету Кахання,
дзе чакаюць нас тысячы зорных начэй,
шматмільённае красак буянне.
Паспяшым! Абуджаюцца людзі. Глядзі:
мурашамі бягуць па трамваях.
На планеце чароўнай праз восем гадзін
таямнічае споўнім жаданне.
Паспрабуем ад шэрага ранку ўцячы,

Калісьці

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Калісьці я цябе пазнаю…
Сярод чужых, сярод забытых
ляжыш забіты… ты.
Няма мяжы… майму адчаю і…
радасці: ты – мой здабытак.
Ты – маё сненне.
Ні на адно… адно імгненне…
больш не пакіну. Не.
Нікому.
Хаця б у смерці будзем разам.

Навальніца ў думках

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Побач. Ноч. І толькі мне не спіцца.
Шыбы рве неўтаймаваны вецер.
Адчуваю: хутка навальніца.
Навальніца ў думках… і на сэрцы.
Быццам тысячы маленькіх змеек
абвіваюць. Іх балюча джала.
Як з тым болем можна прымірыцца,
што ёсць “я” і “ты”, а “нас” не стала?
Побач. Ноч. І толькі мне не спіцца…
Адчуваю…

На крылах кахання

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

На крылах ночы,
на крылах кахання
лячу да цябе.
Жывыя, не здані,
пярэчаць шчасцю,
правяць перашкоды,
атручваюць сэрцы,
шукаючы коды
ад нашых пачуццяў.
Людскія чуткі,
наўмысныя плёткі…
Востраць лязо языкоў
злыя цёткі.
Засціла вочы
ім наша радасць.
Не спіцца ўночы:
людская зайздрасць
з’ядае каханне
старымі зубамі…
Дарую ўсім:
Бог з вамі!
Бог з вамі…

Лячу да цябе
на крылах кахання.

Маленькі чырвоны агеньчык

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Маленькі
чырвоны
агеньчык.

І цемразь…
І адзінота…

Дзе ты,
мой адзіны,
каханы?

Даведацца б,
хто ты…

Жаночае сэрца

Ваша адзнака: Нет (5 галасы)

Алене Багамолавай прысвячаецца

На далоні Бога –
жаночае сэрца,
маленькае,
безабароннае,
бездапаможнае.
Малюся горача,
Божухна!
Уратуй
адзіную,
светлую,
чыстую
ў гразкім свеце
крынічку
празрыстую.
Падаруй шчасце
сямейна-жаночае,
плённа-творчае
і звычайнае –
чалавечае.
Глядзі!
Сэрца жанчыны
чакае міласці
на такой
вялізнай
далоні
магутнага Бога.

Апошняе слова маё

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Апошняе слова маё –
табе.
Апошні світанак.
І сонечны ранак.

Апошні мой позірк
і покліч, і дотык –
усё, усё, мой любы,
табе.

Бяры. Беражы.
Усё. Назусім.
Перад небам не хлусім.