Калі на Зямлі застанемся у двух,
То лёгка насустрач убачым дарогу,
А сёння у спісе мільярдаў двухногіх
Ў сустрэчы адно спадзяемся на Бога.
Як толькі прыпыніць Зямля калаўрот –
Сустрэнем ў стоп-кадры любімыя вочы,
А сёння нібыта развесці нас хоча
Натоўп, і налева у роспачы крочым.
Калі на імгненне рух спыніць Зямля –
Убачу Цябе між людзей выпадковых,
І заўтра сярод кругаверці штодзённай