Коліш вострымі абцасамі
Кляновы восені дыван,
А я падошвамі,як прасамі,
Разпрасоўваю валан.
Мяне ты раніш словамі,
А я стараюся не чуць.
Між намі шкваламі не роўнымі
Дажджы восені ідуць.
Лісток паранены,праколаты
На тваім павіс абцасе.
Пачуцці нашы перамолаты,
Разсыплюцца ў гэтым часе.
Адчуў тваю я нелюбоў,
Да холаду рукі не дакрануся.
З жорсткасьцю абцас калоў
Тое,што кахаць я мусіў.
Таццяна Станюш
Дажджы восені.
Хітры кот
Ты хітры кот.
Я злоўленая мышка.
У кіпцюрах тваіх малышка.
Пагуляеш,потым раптам кінеш,
Толькі сэрца назаўсёды вымеш.
Табе патрэбна для чаго?
Пільна мне ты адкажы.
Ад кахання я твайго
Бачу толькі міражы
Дыванамі ружы сьцелеш,
Што балюча колюць ногі.
Сам сябе на часткі дзеліш,
Зводзіш у тупік дарогі.
Разстаўляеш,як лавушкі
Свае довады і словы,
Забіваеш шайбу клюшкай
У мой погляд выпадковы.
У пытаннях сустрэчнага.
Удавацца не стану ў дробязі,
Не на сапраўднай я словедзі.
Не на допыце я ў следчага,
А ў пытаннях сустрэчнага.
Ён пытанні сыпле,як град,
Адкажу я яму не ў пападЮ
Што зусім не адна і шчаслівая,
Але версія гэта хлусьлівая.
На шматкі разрываю надзею
І сама ад таго халадзею.
Пад поглядам устрапянуся,
Але ад сустрэч адракуся.
Не рашылася выдаць сакрэт,
Пра пошук не здзейсненых мэт.
пазлы
Я чапляюся за словы
Без роздуму і без асновы.
Я чапляюся за ўчынак
Мару бачыць толькі вынік.
Вынік-застацца разам,
Вынік-злажыцца пазлам.
Сябе прымушу зажмурыць вочы:
Па лёсу ўдваіх мы крочым.
Пазлы губляюцца кудысьці,
Адна збіраю іх па крысе
Гуляю з шчасьцем я ў жмуркі,
Мацней чапляюся за думкі.
Мне адказаць бы на пытанне:
Рабіла,што я для растання?...
Не бачу ні адной памылкі,
У пытаннях сустрэчнага.
Удавацца не стану ў дробязі,
Не на сапраўднай я словедзі.
Не на допыце я ў следчага,
А ў пытаннях сустрэчнага.
Ён пытанні сыпле,як град,
Адкажу я яму не ў пападЮ
Што зусім не адна і шчаслівая,
Але версія гэта хлусьлівая.
На шматкі разрываю надзею
І сама ад таго халадзею.
Пад поглядам устрапянуся,
Але ад сустрэч адракуся.
Не рашылася выдаць сакрэт,
Пра пошук не здзейсненых мэт.
міражы
Глядзі,як быццам міражы,
Гэта -лістотныя дажджы.
Што ўсё сапраўдна,дакажы.
Ты абяцаў яшчэ вясной,
Што будзем разам мы з табой.
Засох у полі зверабой.
Уперадзе зіма,снягі,
А мы чужыя,дарагі,
Вярні мне даўнія даўгі.
Калі не любіш,дык скажы,
Развей кахання міражы,
Як вецер восені дажджы.
Бывай.
Бывай,знаёмы мой,бывай,
Сустрэчы нашы зрэдку ўспамінай,
Калі мяцеліца і стужа,
Калі вясна расплёскаецца лужай.
Бывай,каханы мой,бывай,
Каханне наша зрэдку ўспамінай,
Калі заходзе сонца,вечарэе,
Калі чырвона ружа заквітнее.
Бывай,далёкі мой,бывай,
Прысніцца хай калоссяў ураджай.
Жнівень напрарочыў нам растанне,
Холадам павеяў раптам з рання
Шкада,што восень не паспелі
Сустрэць з табою.Адляцелі
Пачуй.
Пачуй мяне,пачуй,
Другую не цалуй.
Ёй не кажы :кахаю.
Убач мяне,убач,
Ад слёз маіх заплач,
Успомні,што чакаю.
Як заквітнее май,
Згадай мяне,згадай,
Пачуй былую песню.
Пакінь чужую ноч,
У наша шчасце кроч,
Твае мары здзейсню.
Вырву з ланцугоў,
З ран адмыю кроў,
Пачнём усё зпачатку.
Яе ты не цалуй,
А лепш мяне адчуй,
Маланкаю блісну знянацку.
Мой голас хай у вушах,
А вочы ў вачах,
Танны камень
На танны камень брыліянт
Выпадкова абмяняў.
Памылковы варыянт
Дзверы ў шчасце зачыняў.
Зараз быў бы нават рад,
Калі б усяго адзін карат
Зоркай успыхнуў удалячы,
Каб уцякаць і не ўцячы.
Таннасць ,зразумеў,не для мяне,
Звонку блеск,а ў змесцы фальш.
Лёс за памылку пракляне,
Не верне страчаных прапаж.
Брыліянтам ты была,
Шкада,што позна ацаніў.
Вочы попелам другая замяла,
Яго