Анастасія Іватовіч

На світанні

Яшчэ не ацэнена

Сонца мяккім світаннем
Асцярожна пранікае
Ў наш пакой,
Сагравае паветра
І пад коўдрай шэпча,
Што гатова нас сустрэць.

А мы ў лянівай пяшчоце
Ўсё яшчэ трымаемся
Адзін за аднаго,
Жадаючы падоўжыць
Імгненне радасці
Перад тым, як выйсці ў свет.

Паміж нашай рашучасцю
І пачуццямі
Да блізкіх нам людзей
Няма больш важнага,
Чым сустракаць разам
Надыходзячы дзень.

Пра пачуцці

Яшчэ не ацэнена

Ніколі не шкадуй
Пачуццяў для другога,
Калі нават адтуль
Не здзейсніцца нічога

І перашкодаў многа –
Ўсё роўна ты рабі
Так шчыра для ўнутры
Цябе і яго Бога.

Не ведаешь, калі
Хвіліна прыйдзе знікнуць.
Пакуль жывеш, жыві,
Але не страхам звыклым.

Калі ўжо адчуваеш
Магчымасці аддаць,
То не шкадуй гучаць
Пачуццямі, што маеш.

Побач

Яшчэ не ацэнена

Неба зноў дажджом спадае,
Кроплямі табе спявае
Шчыра блаславенне.

Апускаецца на плечы
Пажаданнямі і шэпча
Цёплынёй струменя.

Аддае ўсё, не марудзіць,
Не трымае і не будзе
За цябе трымацца.

Неба самадастаткова.
Ты яго умыйся словам,
Каб наноў стварацца.

Тваім марам больш дасць моцы.
Калі шчыра, то бясконцы
Ад малітвы слодыч.

Неба побач ёсць заўсёды,
Неназойліва, бязмоўна…

Жыццё

Яшчэ не ацэнена

Жыццё незвычайнае гэта
З Богу вядомай мэтай,
Тваім каханнем сагрэтае,
У маім з'явіўшыся сне.

Жыццё сапраўды вялікае
З надзеямі шматлікімі
Для нас нябёсы блакітныя
Спусцілі ў сілы твае.

Жыццё, што бязвіннае, чыстае,
З тваімі, маімі рысамі,
Агульным кампрамісам,
Каб нас аб'яднаць мацней.

Гэта жыццё зусім новае,
Нашай пяшчотай створана
І свету яшчэ не знаёмае,
Што зараз жыве ўва мне.

Дасканала

Яшчэ не ацэнена

Сонца шэпча цёплай казкай,
У паветры водар мёду.
Ён апоўдні ля ўваходу,
Як дамовіліся разам.

А яна настрой на плечы,
Лёгка ўніз па тых прыступках
І ляціць натхнёна, хутка.
Так жаданая сустрэча.

Сапраўды, любоў ніколі
Адзіноты не трывае.
І пачуцці ўсе ствараюць
Кожны раз прынамсі двое.

Як бы выгляд ні рабілі,
Шчасце ад таго залежыць,
Ці ў стасунках з бліжняй вежай
Супакою, згоды крылы.