Я прыгатую свой напой,
Бы ў час мінулы чараўніца.
Туды закіну смутак свой
І дам каханаму напіцца.
Ён вып'е зелля,бы вады,
Яму не справіцца з падманам.
А яго вочы назаўжды
Густым засцелюцца туманам.
Не ўспомніць ён сваё імя,
Сваю каханую забудзе.
Цяпер у думках буду я!
Мяне адну кахаць ён будзе.
Амаль гатовы прыварот,
Кіпіць жаданне ракавое.
Адпраўлю любаму зварот
Свайго адчаю,неспакою.