Я не стала тваёй любоўю,
Я - каханне тваё навечна,
То запісана ў сэрцы кроўю,
І не вырвеш таго бяспечна.
Успамін даражэй за сучаснасць,
Ён звязаў нашы сэрцы туга.
І хацелі б мы развязацца,
Толькі рвецца той вузел з натугай.
Каранём урасло каханне
Ў нашы сэрцы і нашы душы.
Пачынаеш свой дзень ад рання
Са званка, што мілуе вушы.
Рознымі мовамі размаўляем,
А здаецца, што на адзінай,