Не называю гэта сном —
Ты ёсць, ты побач, ты рэальны,
Але як быццам бы пад шклом:
І блізкі і недасягальны.
Праз шкло празрыстае лаўлю
Тваіх вачэй разумных позірк,
Чакаю: вымавіш “люблю” —
Халодны адчуваю дотык.
Дыхання кропелькі на шкле,
А вусны — блізка і далёка.
Разбіў бы тое шкло, але
Неасцярожным быць няёмка.
Нам на адной планеце жыць,
Сустрэчам радавацца шчыра;
Галоўная » Вольга Грыдзюшка
Вольга Грыдзюшка
Не называю гэта сном...
Касіапея – 2
Прыгажун вясковы Вася
Пакахаў дзяўчыну Касю
І хацеў ужо жаніцца,
Але Касенька пра прынца
Тайна марыла даўно,
Наглядзеўшыся кіно.
Прынца не знайсці на вёсцы —
Усе яны жывуць у казцы.
Не сустрэла яго Кася,
Заставаўся толькі Вася.
Быў Васілій сімпатычны,
Ды не надта рамантычны.
Жаніха каб перайначыць,
Ставіць Касенька задачу:
— У ясным небе, як сцямнее,
Адшукай Касіапею,
Прызнанне
Як толькі сціплай пазалотай
Пакрые лотаць сенажаць,
Зноў спадзяюся тут, употай,
Цябе, каханая, спаткаць.
Але не прыйдзеш ты, не прыйдзеш,
І марна лотаць адцвіце.
О як жа я цябе пакрыўдзіў!
Ніколі ж крыўдзіць не хацеў.
Спатканне помніш на грудочку?
Навокал лотаць там цвіла.
Якой чароўнай была ночка,
Якой ты любаю была!
Я гаварыў: мая навечна,
Смяялась ты: ўсё можа быць...