Я прасіў:
Заблудзіся ў душы!
Я маліў:
He ляці з пачуцця!
Ты стрыжом
Ля акна пакружы
Над маім
Вадападам жыцця.
Я прасіў:
Заблудзіся ў душы
Непралётным анёлам
Начным,
Пра каханне
Нашэптам скажы
Ці развейся,
Як горкі дым...
. . . . . . . . . . . . . . . . . .
Горкі дым
Засланіў паўсвету,
З дыму выйшла Яна...
З суседам.
Кастусь Цыбульскі
Я прасіў...
Мой бог
Восені сумная сівізна,
Вузел марскі сцяжын...
Словам адзіным мне падкажы:
Мала яшчэ спазнаў.
Словам гаючым, як першы снег,
Дапамажы ў бядзе,
Шчасцю у вочы дай паглядзець,
Думкай прыйдзі у сне.
Скінь абыякавасць з рук маіх,
Гонару дай узысці...
Толькі кахання і вернасці
Дай жа, мой Бог, на дваіх!
Адно слова
Адно толькі слова —
аснова жыцця.
Адны толькі гукі —
як рукі ў адчаі.
Адно толькі слова —
працяг адкрыцця.
Адно толькі слова —
«кахаю»!
Нахлынула, як ліўні ўсіх стагоддзяў...
Нахлынула,
як ліўні ўсіх стагоддзяў...
Як вадапады свету на мяне
Упалі ўраз...
Я месца не знаходзіў...
А днём знаходзіў,
дык губляў у сне.
I сон — як снег...
А снег у шэрых лужах
Кружыўся лёгка,
падаў
Ноч маладзіка
Над Случчынаю — ноч маладзіка...
Трапечуць зоркі у рачных затонах...
Грываста луг перажагнаюць коні...
Лілеямі успенена рака...
Над Случчынаю — ноч маладзіка.
Туман змывае клёны і платы...
Мяжа злучае постаці каханых...
А над зямлёй, у воблачка убраны,
Усходзіць важна месяц малады.
Ад вуснаў загараецца шчака,
Пяшчота рук мне ахінае шыю...
Каханая... Багі мае зямныя
Я плыву да цябе, адзіная...
Я плыву да цябе,
адзіная,
Як па нотах
плыве мелодыя.
Я плыву
па азёрнай сіні
Той запозненай лодкаю.
Ты чакай мяне,
чуеш, адзіная?
Непадкупная
ў свеце трывожным...
Дзесьці
крышаць абвалы ільдзіны...
Кожны