Юлія Кірылава

Сядзім. Смяемся. Замаўчым...

Ваша адзнака: Нет (7 галасы)

Сядзім. Смяемся. Замаўчым.
Калі ж крычым — так ўжо крычым
Ты чэрвень мой, і я з табой
Забылася пра свой спакой.

Забылася пра слова “сон”
Мы разам, так навошта ён?
Мой летні вечар,цеплыня
Радная частачка мая.

Прамень і сонца — два ў адным.
Ты мой каханы,мой радны.
Нябёсы, воблака,зямля.
Я гэта ты, ты гэта я.

27/05/2011

Я не скамянелая, я жывая...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Я не скамянелая, я жывая, 
Я ў далонях сэрца твае трымаю, 
І яно мне ў бедах дапамагае. 
Болей, чым жыццё я цябе кахаю. 

Мне з табою жыць стала вельмі проста, 
Бо звязаны мы неразрыўна лёсам. 
Уявіць, што знікнеш - неверагодна, 
І цяпер ты частка маёй істоты. 

Ты мая, а я твая – дзве паловы. 
Спадзяюся, верыш ты ў маі словы. 
І штодзённа я не хажу – лятаю.