Мікола Яцкоў

Вершы пра каханне

Яшчэ не ацэнена

Шукай каханне
Штоноч, штодня,
Каб зноў - спатканне
І - глыбіня…

* * *
Не-не, - каханне не падман,
А мімалётнасць асалоды,
Якая, нібы той дурман,
Рыхтуе путы несвабоды…

* * *
Салодкія путы - як помста нябёсаў.
А шлях несвабоды - пранізліва-босы.
А недзе - адхланне апошняга краю.
І тая сцяжынка - да нашага раю…

* * *
Несвабоды - не трэба!
Нават верыць не будзем,

І ўчора - ты

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

І ўчора - ты,
і сёння - ты,
і заўтра будзеш ты са мною…
Твае масты
ў мае куты
прасцяг бязмежнага спакою
перанясуць. І нематы
не будзе -- будзем я і ты.

Нам не трэба слоў

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Нам не трэба слоў –
усё раскажуць вочы.
Рэхам адгукнецца
крыгаход надзей.
І няма адмоў
на парозе ночы –
будзе, не мінецца
тое, што ідзе...

ГАРАСКОП

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Ты і я –
аднолькавыя лічбы
ў гараскопе гэтага жыцця.
Удвая
нябёсныя абліччы
захіляюць нас ад небыцця.

Недзе там,
ля краю разумення,
усіх сусветаў рухаецца круг.
Папалам
падзелім мы здзіўленне,
калі нас опдхопіць гэты рух.

І журбой
у сэрцах адаб’юцца
галасы пакінутых планет.
Мы з табой
не здолеем вярнуцца
ў свой калісьцт згублены сусвет.

дзе ў снягах
кождзённага прытулку

Забяры мяне туды

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Забяры мяне туды –
за аблокі –
дзе таемныя брады
і вытокі,
дзе ізноўку саграшу
да пары...
Ты туды мяне, прашу,
забяры.

А ці трэба было

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

А ці трэба было,
каб вось так панясло
да асмягласці вуснаў,
да напеву спакусы,
да таго, што прыйшло?
А ці трэба было?..

У стынь-ваду

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

У стынь-ваду
апошняга спаткання
закіну чорны
брук
начэй,
перакладу
мелодыю кахання
на мову вуснаў,
рук,
вачэй.
Як і заўжды,
змаўчу і зразумею
цябе адну
ў каторы
раз,
твае сляды
я ружамі засею,
каб не знайшлі
дакоры

Зіма зышла…

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Зіма зышла…
Вясна!..
І яблык першы
ў тваёй руцэ спакусліва дрыжыць.
І для цябе адной -- маленне вершаў,
Бо толькі ты мне дазваляеш жыць.

Мне так пашанцавала

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Мне так пашанцавала,
калі цябе сустрэў!..
Здаецца, вельмі мала
агеньчык наш гарэў;
здаецца, толькі ўчора
круціліся віры
і плыў стозвон чабора…
Маўчы, не гавары!
Бо словы ўжо -- навала
пад цішшу нашых дрэў…

Мне так пашанцавала,
калі цябе сустрэў!..

Што было, то было

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Што было, то было,
адышло, адгуло,
і няма нам туды вяртання.
Па вірах пранясло,
паламалі вясло,
але вытрымаў човен кахання.

Без віны і маны
ад вясны тыя сны
панясём у зімовую скруху.
Не грымяць перуны,
адцвілі багуны,
нам аддаўшы сваю медавуху...

КАХАННЕ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Гукі кахання хваляй чароўнай
нас панясуць да начных берагоў --
мы захлынемся шэптам шматмоўным,
кінемся ў бездань блакітных лугоў,
станем адзіным целам і тварам,
страцім прытомнасць у момант, калі
белае полымя чорных пульсараў
спаліць сумненні, якія былі.