Павел Надольскі

Каханне – хісткі і імклівы плыт

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Каханне – хісткі і імклівы плыт.
Яно вандруе шляхам самагубства
і можа раптам адысці ў нябыт,
каб папярэдзіць здрадніцтва наступствы.

Хоць асяроддзе выклікае млосць,
сусвет кахання захаваць ты мусіш.
Каб не забіць у сэрцы маладосць,
ірвеш сябе на часткі, як не хлусіш.

І гоніш смутак кулаком аб шкло,
і дух свой ахвяруеш без астатку,
каб толькі не патрапіць у сіло,

МАРА

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Ты – першая кветка чаканай вясны,
птушыная песня ў аблоках,
пяшчотай напоўнены промень відны,
вандроўнік, знаёмы па кроках.

Ты – свежасць паветранай хвалі, ты – сон,
якому належыць здзяйсняцца.
Ты – ночы спакой, супярэчлівасць дзён…
Як можна з табой развітацца?

УСПОМНІ

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Успомні, як гарэлі дрэвы тыя
у зіхаценні сонечным яскравым!
Чырвоныя, як зліткі залатыя,
ды бронзай адбівалі промні травы.

Як возера празрыстыя слязінкі
святло ўбіралі ў ціхія глыбіні.
Як лужыны краналі з ранку льдзінкі,
а купал неба быў блакітна-сіні.

Успомні, як увечары халодна
было, калі іскрыста зоры ззялі,
і мы былі кахаць да смерці згодны
і словы закаханыя шапталі…