Алесь Замкоўскі

Мой боль...

Яшчэ не ацэнена

мой боль
тваім не стане
болем.
і ў гэту ноч не будзе
сон
перарывацца стогнам
болей
з калючых прывідных лясоў.

заснеш без суму і трывогі.
а ў гэту ноч
да ранку
звер -
звер абяздужаны, двухногі -
чакае толькі
твой
давер.