Ліхтары глядзяць ўжо з цемры ў вокны,
І журба ахутала сэрца маё…
Вось пабеглі зноў слязінак кроплі,
Каб балючае прыціхла пачуццё.
Я да шкла шчакой прыльнула, нібы
Дзіця малое ў чаканні мамы.
На спацелай ад дыхання шыбе
Я пішу імя тваё, каханы.
Галоўная » Алена Лянок
Алена Лянок
Ліхтары глядзяць ўжо з цемры ў вокны
Даруй мне...
Даруй мне гэтую памылку,
Я не пазнала позірк твой.
Ён нейкі новы, мной забыты,
Ўжо больш не сушыць маю кроў.
Ўжо больш не сцягвае мне грудзі,
Не прымагнічвае вачэй,
Уночы месяцам не будзіць,
Не робіць на душы лягчэй.
Даруй мне гэтую памылку,
Я не пазнала голас твой,
Ён нейкі новы, мной забыты,
Больш не жыве штодзень са мной.
Даруй мне гэтую памылку,
Я не пазнала рук тваіх,