Ой, ляцелі,
Ой, ляцелі,
Ой, ляцелі камары.
Дударыкі,
Дударыкі,
Дударыкі-дудары.
Ой, сустрэлі,
Ой, сустрэлі
Майго любага ў бары.
Дударыкі,
Дударыкі,
Дударыкі-дудары.
Я чакала,
Я спявала,
Я спявала пра любоў.
Няўжо, любы,
Няўжо, любы,
Ты баішся камароў?
Нізка ў полі
Травы гнуцца,
I да самай да зары
Навакол мяне віюцца,
Навакол мяне віюцца
Жаніхі, як камары.