Вера Буланда

Мы часта любім тых, хто нас не варты...

Ваша адзнака: Нет (4 галасоў)

Мы часта любім тых, хто нас не варты,
Хто пазбаўляе смеласці спакой,
Схіліўшы ўсё на кепікі і жарты,
Абы не заміналі пад рукой.

І, як заваркі даўняе гарбата,
Гарчэюць думкі з новым адкрыццём:
Як часта любім тых, хто нас не варты,
Узбунтаваўшы лёс свой і жыццё.

РУБАІ

Яшчэ не ацэнена

Калі пасмелі мне зманіць,
Не трэба кленчыць і маліць,
Мяне прасіць аб літасці,
Да шлюбу толькі каб схіліць.

Любага слядочкі цалаваць...

Яшчэ не ацэнена

Любага слядочкі цалаваць
Так жадана, як і немагчыма.
Аб прыемным добра сумаваць,
Для сустрэч знаходзячы прычыны.

РУБАІ

Ваша адзнака: Нет (4 галасоў)

Квітнеў бы луг і вечны сад,
Калі б вясельны нас абрад
Злучыў пярсцёнкамі даўно.
О, каб не наш з табой разлад.

Мініяцюры

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Калі салодка шэпчаш яму: “Годзе…”,
А ён, каханы, поўны зверскіх сіл,
Пяшчотна лашчыць, і цалуе, і ўваходзіць,
О, каб, здаецца, не выходзіў…
Папрасіць?

І вось ты ўспомніў пра мяне...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

І вось ты ўспомніў пра мяне –
І сонца шмат ў маім акне.

ПАЦАЛУНАК

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Застаўся пацалунак твой на вуснах –
Прылюдна, нечакана і…
раптоўна.
Ці быў ты да мяне велікадушны,
Ці я была ў той міг такой чароўнай,
Што выклікала страсны пацалунак?
Панесла я яго – з тваім дыханнем…
Як рэчка ціхая ад ветру бурнай
Становіцца
і ўся іграе ззяннем,
Так позірк мой,
гатовы да спакусы,
Лавілі потым іншыя мужчыны,
Як быццам ведалі, што я на вуснах
Трымала пацалунак саладзільны.

Напрыдумваў сабе – і рагочаш...

Яшчэ не ацэнена

Напрыдумваў сабе – і рагочаш.
Ты спачатку рагочаш з сябе.
Колькі можна: “Хочаш – не хочаш”?
Проста я –не жадаю цябе!

Гэта я адмаўляю любошчы
І насычаны вуснамі твар,
Мне нармальна адной уночы
Без тваіх любоўных ахвяр.

Ах, якія мы, паглядзіце,
Палюбуйцеся на яго –
Без яго не знайду я выйсце,
Быццам я, а не ён – ізгой.

Смейся, смейся, пакуль не плачаш.
Страты ўсе ўсведамляюць пасля…

БАБСКАЕ СВЯТА

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Ад каго мне на вочы сорам?
Ці ад жонак не адбіваюць?
А мне быць з ім – калекам ці хворым,
Ні адна так не зможа другая.

Аднавіла сама свядома
Тыя казачныя сустрэчы,
Прывучаю – і ён як дома,
Прыручаю і рукі, і плечы.

Не знаходзіць нідзе пяшчоты –
Столькі многа ў маіх абдымках.
Ах, спадужніца, ну, чаго ты
Не лічыла яго радзімак?

На спіне, на грудзях каля сэрца…
Як даверліва і аддана

І ТУФЛІКІ ПАКІНУЦЬ ЛЯ ПАСЦЕЛІ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Х.В.

Я не знаходжу слоў, каб растлумачыць
Пачуццяў набягаючую хвалю:
Адмовіць, пачакаць ці то аддзячыць
І рызыкнуць, з’явіўшыся на балі –
Каб і пасля дванаццаці застацца,
І туфлікі пакінуць ля пасцелі,
Салодка спаць, з усмешкай абуджацца,
І чуць сябе сапраўднай каралевай.

Я вернай быць табе не перастану...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Я вернай быць табе не перастану,
Пакуль ты верны мне,
Пакуль без слоў злачыннага падману
За наш нябыт раней
Ты зразумееш, мілы мой мужчына,
Што быць са мной – не рэдкая прыгода,
І не самоты важная прычына,
А свята жыццядзейнай асалоды.

НЕ СОНЕЧНА

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

І смех, і злосць змяшаліся ў адно
Незразумелае надзіва адчуванне,
Я ім жыву, пакутую даўно,
Сустрэчу пераблытаўшы з расстаннем.

Разлуку за спатканне прыняла,
А выскал твой – за шчырую усмешку.
Чаму я той хвіліны не скляла,
Не абышла цябе і тую сцежку,

Якою мне насустрач сотню раз,
А мо і болей – тысячу выходзіў?
Нічога быццам не звязала нас…
Чаму ж не весела, не сонечна ў прыродзе?

Няўжо ты смелы насамрэч...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Няўжо ты смелы насамрэч,
А можа, хлусіш?
Што не прагоніш раптам прэч
Пасля спакусы?
Чакаеш, пэўна, як бяды,
Ці як наслання,
Намечанага на гады
Са мной спаткання?

ВАКХАНКА

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Няхай не быць мне першаю каханкай
І не змятаць сталы сваёй спадніцай,
Я ўсё ж хачу, як некалі вакханка,
Раскрыць любові смелай таямніцы.

Адпрэчыць прымхлівасць і нараканні
Ці то сяброў, ці кемлівых суседзяў,
Што ў тым маім адпомшчаным каханні
Заўсёды непрыстойнае ўгледзяць.

Адно жыццё. Навошта гэтак строга?
Мне ад настрою светлага не збегчы.
Нікога б не пусціла да парога,

НА СЕНАКОСЕ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Кладзецца сена пахкае,
Расой пераліваецца…
Вясёлых грабель шарканне
Да захаду ад раніцы.

Шумлівы дзень вясёлкавы
Прамчыцца лёгкай знічкаю.
Ад позірку вясковага
Мы знікнем за крынічкаю.

Мелодыяй крыштальнаю –
Абдымкі страсным росчыркам.
Згарым зарой світальнаю
У салаўіным пошчаку.

А сэрца так і тахкае,
І хутка ўсход займаецца –
П’яніць нас сена пахкае
Ад раніцы да раніцы.

Не зрываюцца з вуснаў пракляцці

Яшчэ не ацэнена

Не зрываюцца з вуснаў пракляцці –
Ты з’явіўся – і боль у мінулым.
У нязграбнай паставе плацце
Адзінока на крэсле заснула.

Параскіданы смешна туфлі,
На падлогу спаўзае коўдра,
Быццам струны сарваліся ў гуслях,
Зазванілі званы над саборам.

І цалуеш ты міма вуснаў –
У шчаку і ў мочку вуха…
Ах, як весела быць распуснай
І нікога на свеце не слухаць!

БЕЗ ЛЮБОВІ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Хочаш клікаць мяне з сабою,
Абяцаеш мяне жадаць?
Толькі што нам рабіць без любові,
Як абдымкі свае апраўдаць?

Зноў дажджом размываюцца сцежкі
І знікаюць нашы сляды.
Паспрабуем схавацца за ўсмешкі
Ці ў далоні – такой бяды.

Дапамогуць фіранкі густыя
Сарамлівасць прыкрыць маю,
Мы даўно з табой не святыя,
Я ў табе сябе пазнаю.

Як спакусліва вабяць вусны:
Ад жадання ніяк не ўцячы,

Ты не едзеш, не тэлефануеш...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Ты не едзеш, не тэлефануеш,
Горад свой ад навальніц вартуеш.
Я не сплю – маланкі вар’яцеюць,
Нібы стрэлы ў хату маю цэляць.

Ты не едзеш, справамі заняты,
Хоць бы проста так, не трэба ў сваты,
У адчаі каб не чуць мне словы,
Што гаворыць сябар выпадковы.

Я не сплю – маланкі вар’яцеюць,
Нібы стрэлы ў хату маю цэляць.
Ты прыедзеш і пераначуеш –
Ад гасцей нязваных уратуеш.

Цябе я слухаю вуснамі...

Яшчэ не ацэнена

Цябе я слухаю вуснамі,
Бачу сваімі рукамі…
Якая спаднічка вузкая
На веласіпеднай раме.

Сцяжынка яшчэ вузейшая
Ў беразняк патаемны.
Хочаш, буду смялейшая,
Абы з табой узаемна.

Акрые важкімі слівамі
Лісцейка нашы далоні.
Мы самымі будзем шчаслівымі
Ў таёмна-страсным палоне.

І слухаць аднымі вуснамі
Тое, што робіцца з намі…
І Ева яблык надкусвала
У грэшна-сціплым убранні.

ЗБЭШЧАНАЯ

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Не адбылося, бач,
Не спраўдзілася.
Ну, хоць заплач –
Радавалася.

З палону мар
Вызвалілася,
Ад тваіх чар
Вымалілася.

Была табой
Спешчаная.
А лёс – як боль, –
Збэшчаная.

ЧАКАННЕ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Двурым

“Я падумаю пра гэта потым”.
Словы Скарлет з рамана
“Знесеныя ветрам” М.Мітчэл

Знемагаюся плакаць употай
І цябе выглядаць здаля…
Лепш пра гэта падумаю потым
І ўспомню цябе пасля.

Мне не цяжка вярнуць залёты
І спыніцца ізноў, як …ядзь…
А падумаўшы, ну, нашто ты –
Каб адносіны высвятляць?

Слёзы ўсе і мае згрызоты
Ператворацца спакваля
У такія смяшынкі-соты,
Што зімой зацвіце ралля.

Ад лёсу не ўцячы ўласнага...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Ад лёсу не ўцячы ўласнага –
Мне шчодра абмывалі плечы
Бакалам светлага шампанскага,
Так нечакана і дарэчы.

Зноў зарапады слоў і зорачкі
Радзімак на плячах, далонях,
Сабралася бялізна ў зборачкі,
Вартуючы тваё бяссонне.

Здаліся пацалункі шчырымі,
Як наша ноч і бліскавіцы.
А днём – нібыта сэрца вырвалі,
Паабяцаўшы толькі сніцца.

Нібыта не было шампанскага,
Адпітага з грудзей і вуснаў.

Вам так было са мною міла...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Вам так было са мною міла,
Вы так баяліся са мной
Развітвацца. Шукалі сілы,
Каб не заплакаць. Божа мой.

Такіх не помню развітанняў:
І поціск рук, і сум вачэй,
А колькі шчырых абяцанняў
Памножыць зведаных начэй.

І даць паэзіі натхнення,
І ў цяжкім лёсе памагчы…
Ну, што Вы, што Вы, любы Жэня,
Няўжо душа мая крычыць?

Вы памыліліся. Рагоча,
Аж захлынаецца да слёз,
Што кожны, кожны, хто захоча,

Ніколі, верыш мне? Ніколі...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Ніколі, верыш мне? Ніколі
Не ведала такой увагі.
Здавалася б, ужо даволі,
А я, нібыта пасля смагі,
Гадамі сэрцам неспатольнай,
Шукаю вуснамі, вачыма
Сваёй адзіна бабскай долі,
І рук адданых і любімых.

Калі ты не падобны на другіх...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Калі ты не падобны на другіх –
То, калі ласка, будзь ва ўсім нясхожым:
Застанься ў ролі спадарожніка, слугі,
Каханка лепшага і шчодрага вяльможы,
Кідай букеты абярэмкамі ля ног,
Калі ж духі – то толькі “Шанель5”,
Каб насамрэч дазнацца ўрэшце мог,
Як цяжка прад табою мне ўстаяць.

ГІМН ЭРАСУ

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Распуствам называючы ганебным
Эротыку і ўсе спляценні з ёй,
Чамусьці кожны лічыць акт патрэбным –
Жыццёвай неабходнасцю сваёй.

О, супярэчнасці сляпыя ў чалавеку…
Хоць раз пазбаўце пошласці яго
І разнявольце ад сумленных здзекаў,
Ад кпінаў, плётак і крутых рагоў.

Пляткаркі хай усе знямеюць разам,—
А ты, раўнівец, раптам стань глухім,–
Нібы на свет народзішся адразу

САРАМАТНІ́ЦЫ СПАЦЫР

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Таўтаграма-с

Спасаўкай спелай у спальню спаду
Самалюбівага сфінкса.
Не спадабацца спрасоння суду
Соладка- страснаму – свінства.

Скіну сукенку і сфінксаў сурдут,
Спешчу суровае сэрца.
Стане салоўкам спакуслівы спрут,
Стрэне салідна суседства.

Спраўлю са сценак сапраўдны салон,
Савакупіўшыся ў свята,
І сфантазірую смелы садом –
Сціпласці светлую страту.

Сорам спрадвечны скасую ў спачын,

Спелымі яблыкамі сакавітымі...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Спелымі яблыкамі сакавітымі
Грудзі дзяўчыны тваёй налітыя.
Ёй з табой соладка, ёй з табой добра,
Воблакам з ложка звалілася коўдра.

Пенай марской – спяшыць прасцірадламі
Сорам схаваць пад паглядамі прагнымі.
Ты ж, прытуліўшы галубку пяшчотна,
Ёй дапаможаш трымацца свабодна.

Пераканаеш рукамі ласкавымі,
Словамі самымі ў свеце яскравымі…
Ёй з табой соладка, ёй з табой добра.

ПРЫЗНАННЕ

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Б.С.

Не нарадзіцца мне ў каторы раз,
Не паўтарыцца страснаму імгненню:
Люблю цябе і помню толькі нас.
Ад бед усіх той успамін – збавенне.

І клічу зноў маўкліваю мальбой:
Спяшы ка мне з усіх сваіх Еўразій.
Адну б яшчэ такую ноч з табой
Мне перажыць, згараючы ў экстазе.

Адчуць бы зноў бяздоння вышыню,
Далонямі да вуснаў дакрануцца.
Здалёку я цябе не паланю,
Ці зможаш хоць аднойчы адгукнуцца?

ДА СТРАТЫ СІЛ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Смс-ка ад В.

Якія к чорту тут манеры:
Валодаць бы табой без меры –
Ў цябе ўваходзіць, быць з табою
Да стогнаў, крыку, страты сіл,
З вар’яцка-страснаю мальбою
Задавальнення зноў прасіць.

І ЦІШЫНЯ ЎЗРЫВАЕЦЦА

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Прамоўлю словы – і ўва мне
Ўраз цішыня ўзрываецца.
Змясціўся месяц на акне
І міленька ўсміхаецца.

Смяюцца зоркі, аж дрыжыць
Увесь пакой ад радасці.
І столь, і сцены сталі жыць
І маладзець ад даўнасці.

Паклічу ціха – да мяне
Заходзіш ты, мой ласкавы,
Не, не на яве, і не ў сне
Апанаваны казкамі.

Гадзіннік гучна ў скроні б’е –
Касмічны час спыняецца:
І ты ўва мне, а я ў табе –

ЯК ПЕРАД БОГАМ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Дазволь цябе пацалаваць ва ўсмешку,
У промнікі лагоды ля вачэй.
Схаваюся ў табе, нібы ў падстрэшку,
І мне адразу зробіцца лягчэй.

Магчыма, на зямлі не кожны грэшны,
У чым мы сумняваемся з табой.
Дазволь цябе пацалаваць ва ўсмешку, –
Як перад Богам з вечнаю мальбой.

Дазволь цябе пацалаваць ва ўсмешку,
У промні каля сонечных вачэй,
Хай буду на зямлі я самай грэшнай,

МОЙ ПАСАГ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Заблыталася сонца ў валасах,
Ты вуснамі лавіў касыя промні,
Не думалі з табою пра пасаг,
А ўвогуле, ці думалі? – Не помню.

Трава схіляла пасмы да зямлі,
І краскі за каханнем цікавалі,
А ты, укленчыўшы, аб блізасці маліў,
І толькі рукі згоду адмаўлялі.

Лагодна так, насуперак таму,
Што ў сэрцы непарыўна віравала…
Шкадую часта, думаю, чаму
Парывам узаемным адмаўляла?

Гуляе сонца зноў у валасах,

ВАР’ЯТКА

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Хай зоркі разгараюцца ў нагах
І сплетніцы нямеюць ад здзіўлення,
Наперакор сабе – ў тваіх руках
Мая журба, мой сорам і сумленне.

Вар’яткай дзікаю мяне лічы,
Лічы за глупства ціхае маленне:
Наперакор табе стамлюся я ўначы
Ля губ тваіх і сэрца на каленях.

Наперакор табе прыйду я ў дождж,
Прымі, як ёсць, дзявочае стварэнне…
Не руш майго вар’яцтва, і ўсё ж
Дай ад яго хоць кропельку збавення.

ПАНАЦЭЯ

Яшчэ не ацэнена

Я сплю з табой, і адтаго не сплю,
Што ад прысутнасці шчаслівай вар’яцею.
Ізноў пасцель тым болей я люблю,
Што ў ёй ад бед маіх, нарэшце, панацэя.

І слёзы ўсе асушаны да дна,
Табой, збавіцель мой, і мой ратунак.
Я верыла: самотнасці цана –
З усмешкаю зайздроснаю фартуна.

А ты, ты спі салодка-смачным сном,
Палохаючы прывідаў пад дахам,
Якія насялялі гэты дом,
Трымаючы душу ў смяртэльным страху.

Зацалую, замучаю зноў і зняважу...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

С.М.

Зацалую, замучаю зноў і зняважу,
І пакіну на беразе лёсу няшчасным.
І ніхто не паверыць, ніхто не заўважыць,
Што калісьці ты быў апантаным і страсным.

Ты адпомшчаным будзеш за даўнія крыўды,
За расстанне са мной, за хлусню і за мукі.
З медных труб, і агню, і вады чыстай выйду,
Траплю з грубых тваіх у пяшчотныя рукі.

Падымі на руках раптоўна...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Падымі на руках раптоўна,
Прыгарні да самага сэрца,
І ўслухайся: малітоўна
Ля твайго маё сэрца б’ецца.

І губамі сваімі на губы
На мае ўпадзі гвалтоўна.
Будзь да скону самым найлюбым,
Падымі на руках раптоўна.

МЫ З ТАБОЮ ІСЦІННЫЯ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Недзе сярод маетнасці
Ёсць мы з табою ісцінныя,
Як воблакі ў небе з бледнасці
Ў блакіт незвычайны высціраны.

Недзе сярод экзекуцыі
І мы з табою адвержаныя,
Ды шансы заўжды даюцца нам
На грані быць папярэджанымі.

Недзе сярод паганскага
І мы з табой не прыдуманыя.
Цеплынёй з медавухай і ласкаю
Сагрэем каханне прастуджанае.

Бегма бяжы да еднасці,
Прачніся, любоў мая выспанная,

САРАМАТНІ́ЦА

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Парушу правілы прыстойнасці –
Хоць неба хай на хату зрынецца,
Адпрэчу ўрэшце ўсе ўмоўнасці –
Гадзіннік для шчаслівых спыніцца.

І толькі паспрабуй адмовіцца
Ад мар сваіх, што здаўна клікалі.
Давай адмовімся саромецца
І быць па згодзе ўласнай дзікімі?

Быць сарамліваю стамілася,
І сціплай, і сляпой, спагадлівай…
Галубкаю ў нябёсы білася,
Не згледзелі каб позірк здрадлівы.

Прымі пяшчоту ацалелую

Я прыкладная ў нашай перапісцы...

Яшчэ не ацэнена

Двурым

Я прыкладная ў нашай перапісцы,
Там слоў-прызнанняў непамерна густа,
Як грушак тых на восеньскае дзічцы,
Хто пачытае, выплюне: “Распуста!” –
А ўсё па асуджальнай звычцы.
Паверце, з бляскам вымытае люстра
Не падвяргаюць непасрэднай чыстцы,
“Гараць ад пацалункаў страсных вусны,” –
Прамоўлю шчыра, толькі вы паклічце.

ЛЮБА

Яшчэ не ацэнена

Сястрычцы Любе

Любча, Любань, Люба –
Пешчу словы страсна,
Да сястрычкі любай –
З пажаданнем шчасця!

Як хачу. каб Люба
Стала больш шчаслівай –
Ў сэрцы пешчу любасць
І чакаю дзіва.

Сню і ўвесь час мрою,
Што сятрычка Люба
У чароўных строях
Каханаму люба.

Радасна смяецца,
Нібы ў маладосці.
Ёсць жа недзе сэрца,
Што не толькі ў госці

З Любані ці Любчы
З Мінска ці Алтая –
Да сястрычкі Любы…

ВЯДУННЯ

Яшчэ не ацэнена

Ўсіх і ўся ты пакінь, і папраўдзе
Нашы стрэчы былыя вярні.
Вельмі трэба б усё так наладзіць,
Быццам прынц на ссівелым кані,
Сам сівы ты ад пылу і рытвін,
Ад набітых гузоў на ілбе,
Хай слабы, як пасля жорсткай бітвы,
Мне б сагрэцца ў замёрзшым – табе.

Хай замучаны працай і лёсам,
Без прывычных стагнанняў і слёз,
Не чужым – дарагім адгалоскам
Ля падножжа бярозак ці лоз
Ты сустрэнеш мяне маладую:

ЧАБУРАШКА

Яшчэ не ацэнена

Барбуха Ніне

Прыгадаўшы бабкі Стэпкі бражку,
Хочацца спяваць і танцаваць.
Ён сказаў аднойчы: “Чабурашка,
Ну, дазволь цябе пацалаваць!”

Як даўно я гэты голас чула.
Не адна ўжо высахла сляза.
За наіўнасць сціплую і чуласць
Чабурашкаю сястру назваў.

Каб жа так было: жыццёвы вопыт
Абганяў бы часу хуткі бег –
Ведала б адзін сардэчны клопат
І, магчыма, бесклапотны смех.

Вартая сапраўднага кахання,

ЛЮБОТА

Яшчэ не ацэнена

Буланда Таццяне Іосіфаўне

Так здарылася: адзінота
Праследуе амаль усіх,
Сястра мая, мая любота,
Мне зразумелы твой уздых.

Вядома, так спакойна марыцца,
Да раніцы мацнейшы сон,
І сэрца ў старасць не збіраецца,
З тваёй душою ва ўнісон.

Усё не так? Хай дапаможа мне
Не памыліцца твой пагляд.
Якія леты? Ты – прыгожая,
І кожны напрарочыць рад:

Пазбавіцца ад адзіноты,
Рэальнасцю хай стане муж,

СЦІПЛЫ ІДЭАЛ

Яшчэ не ацэнена

Гаранковай Ліне

Прыехала ў вёску гарадская
Да самага прыгожага з усіх.
І паімчалася фантазія людская
На языках і позірках прамых.

І вокны, і парог, і нават шулы,
Калодзеж з вёдрамі за ўсімі паўтараў:
“Ці бачылі каторыя, ці чулі,
Геленкін Воўка гарадскую ўзяў?

Такую кралю – далібог, гультайка,
Ні сена, ні карову падаіць,
Ні к статку не пусціць яе, ні ў хатку,

ЗА “ПАГОДУ” Ў ХАЦЕ

Яшчэ не ацэнена

Тост
Сястрычцы Надзі
і яе мужу Аляксандру

У дзень народзін каб сказаць
Сапраўднае для тоста слова,
Мінуласць з вечнасцю звязаць
І быць прамоўцам адмысловым,

Напэўна, неабходна стаць
На шлях, што зведаў імяніннік,
Ці вельмі шчыра прыгадаць
Прыгожы міг, калі гадзіннік

Шчасліва стрэлкамі злучыў
Сястру маю з аднавяскоўцам…
Каму ўдалося памагчы –
Ці Зоі , Надзінай сяброўцы,

Ці свёкру, што ўпадабаў

ВЯЛІКАЯ ЛАСКА

Яшчэ не ацэнена

Брату Аляксандру
і яго жонцы Таццяне

Масква пазнаёміла вас,
Як маму і тату калісьці.
Правераны шлюб ваш і час,
І сын даўно вырас з калыскі.

І вы – маладыя яшчэ,
Хоць скардзіцеся на болькі.
Паверце, ля родных плячэй
Ваш лёс не такі ўжо і горкі.

Не так ужо скрушна ісці
Па рытвінах, цераз балота,
І весела кладку масціць,
Калі шчэ жыццё ў ахвоту.

Калі і каханне ў вачах
Да сёння зусім не астыла.

НЕ СУМУЮ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Не сумую па восені,
Не сумую па леце,
І зімоваю просінню
Мне даўно не сагрэцца.

Сціплых мар адракаюся,
Толькі, бач, зажадаю –
І з вясною вяртаюся
Ўся як ёсць маладая.

Сум на лес наш адпрэчваю,
І дамоў – напрамую,
Раны сэрца залечваю
І па шчасці сумую.

ЯЗМІН

Яшчэ не ацэнена

Маме – Буландо М.І.

Язмін квітнее ўвосень – вось рэальнасць,
Якую з воблакам нябесным параўнаць.
Ды раптам чую ў крыку развітальным
Стогн жураўлёў, мне з імі не лунаць.

Язмін – як верш, як песня ці малітва
У храме разнатраўя і бяроз.
Я водарам яго з вясны спавіта,
І споведдзю сваёй ажно да слёз.

Мой верш – мая мсціжанская радзіма
Са Стэпчынай гаворкай назаўжды,

Што багацейшая душою...

Яшчэ не ацэнена

Што багацейшая душою
Была з усіх зямных нявест
Не ведала, пакуль са мною
Як з самай віднаю з прынцэс
Загаварыў ты і спыніўся,
Уражаны маім святлом…
Ці пакахаў ты, ці стаміўся –
Маім прытулкам стаў твой дом.

Зімою, летам і вясною...

Яшчэ не ацэнена

Зімою, летам і вясною,
І восенню ты будзь са мною,
Ты толькі побач будзь.
Хачу асмеліцца кахаць,
Жадаю быць штодзень з табою,
Табою жыць, цябе ўдыхаць,
І абдымаць, і цалаваць
Са страсцю моцнае любові.
Сваёй пяшчотай агарнуць,
І ласкаю сагрэць сваёю,
Ты толькі побач будзь,
Ты будзь са мною.

Каб была я чараўніцай...

Яшчэ не ацэнена

Каб была я чараўніцай,
Рыхтавала б слодыч,
Перастаў бы ты мне сніцца,
А стаміўся б побач.

Па расе б з табой прайшлася –
Дзе твая там сцежка?
Каб другой не засталася
Любых воч усмешка.

Разарвала б павуціну
Домыслаў і сплецен,
Каб ты быў са мной адзіны
На ўсім белым свеце.

Ну, чаму ж не чараўніца,
Не твая я фея?
Толькі лёсу пакарыцца
Я пакуль не ўмею.

Я ВЯРНУСЯ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Пакуль вы будзеце любіць
мяне, я да вас вярнуся.
Моцарт

Як час на месцы не стаіць,
Як круціцца зямля ў скрусе,
Пакуль вы будзеце любіць,
Я ад сябе да вас вярнуся.

Каб толькі сонцу не астыць,
Я кожнай тканкаю малюся,
Пакуль вы будзеце любіць,
І я пад сонцам застануся.

Пакуль вы будзеце любіць,
Ад шчасця я не адракуся,
Бо як без вас на свеце жыць,
Вы пачакайце, я вярнуся.

ШЧАСЦЕ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Мне шчасце не з рукі,
Мне радасці даволі.
І падарожны кій
Не здраздзіць ёй ніколі.

Вандроўніку відаць
Далёкая дарога:
А радасць – не бяда,
Яе ў запасе многа.

Ты толькі папрасі
Мяне з табой застацца,
Свой смех раздам на ўсіх –
Я шчодрая на шчасце.

ЗАЙЗДРАСЦЬ БАГОЎ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Зайздросцяць Богі і маланкі,
Што я – шчаслівая без меры,
Што лепшай не было каханкі
Пасля язычніцкае веры.

Зайздросце, Богі, несупынна,
Ды ў зайздрасці не пачарнейце,
Што аднаго, другога сына
Я маю ў гэтым белым свеце.

О Богі, адвядзіце вочы,
Маліць аб гэтым не стамлюся.
Вам толькі б дзетак не сурочыць,
А за сябе я не баюся.

Ты рыфмаванню зноў паверыў...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Ты рыфмаванню зноў паверыў.
А ўсё ж раней не на паперы,
А з дна сардэчнага ўсплывае,
Цябе ў нябёсы уздымае…
І страшна раптам прызямляцца,
Без рыфмы радаснай застацца,
Адчуць ізноў гульню ў пачуцці
І горыч слоў: “Мяне забудзьце!”

НАВУЧЫ МЯНЕ ЛЮБОВІ

Яшчэ не ацэнена

Навучы мяне любові,
Навучы табою жыць,
Навучы на першым слове
Тваім сэрцам даражыць.

Выцалуй мае слязінкі,
Высушы тугу да дна,
Навучы ў тваіх абдымках
Заставацца давідна.

Заставайся ў цеснай змове
З радасцю і дабратой,
Навучыўшыся любові,
Папрасіся на пастой.

ВЫРАТАВАЛЬНІЦА

Яшчэ не ацэнена

Ну, чаму табе не падабаецца,
Што не бачыш доўга маіх слёз,
Гэта значыць я – выратавальніца
Ад палюбоўніц выпадковых і пагроз.

А калі прароцтва з часам спраўдзіцца
Ў спасціжэнні нашага жыцця,
І ўзгадаеш: я – выратавальніца
Ад нязначнасці тваёй і забыцця.

Не таму, што здольная праславіцца
Праз гады, адмераныя нам,
Проста, я твая выратавальніца –
З тых, хто так кахаў цябе, –

МАТЫЛЁК

Яшчэ не ацэнена

Х.В.

У снежні мяцельна-сцюдзёным
І раптам жывы матылёк –
Насуперак розным законам
Ён выжыць у холадзе змог.

Лятаў нада мной і садзіўся
На коўдру, на плечы, ў далонь,
І гэтак жа знік, як з’явіўся,
Шукала яго – і з табой

Сустрэлася так нечакана…
Было мне, канешне, няўцям:
Сапраўдны і самы жаданы
Быў дзень наканованы нам.

Няўжо матылёк той не проста
Ка мне заляцеў у пакой?

СЛЯПАЯ БАБА – МОЦНАЯ ЛЮБОЎ

Яшчэ не ацэнена

Я думала, што ты найлепшы самы,
Я верыла, што будзеш век са мной,
Ды ўспомніла я мудрасць любай мамы:
“Сляпая баба – моцная любоў”.

Я думала, прайду з табой па свеце,
Не прападу і лютаю зімой,
Народзяцца у нас з табою дзеці –
Сляпая баба – моцная любоў.

Я думала, што за тваёй, нарэшце,
За спінай, як за каменнай сцяной...
Жыву адна на цэлым белым свеце,
Сляпая баба – моцная любоў.

НЕ ТУЖУ

Яшчэ не ацэнена

Не такія ўжо неадпаведнасці
Мы з табой,
Прашапчу тваё імя я на адлегласці,
Любы мой,
Не цяпер, то у чацвер апомнішся –
Хоць калі,
Прыбяжыш да мяне ты і паклонішся
Да зямлі.
І не раз ва ўсіх грахах пакаешся,
Як спяеш,
А калі – о дзіва! – і спытаешся:
“Як жывеш?”
На пытанні, колькі год чаканыя,
Адкажу:
“Хоць табой даўно я абылганая,
Не тужу”.
Не такія ўжо неадпаведнасці
Мы з табой.

Для рэўнасці ўтульнае мястэчка...

Яшчэ не ацэнена

Для рэўнасці ўтульнае мястэчка
Знайшлося ў маім сэрцы набалелым:
Чамусьці кавалер занадта гжэчны
Сустрэўся на шляху? Я звар’яцела.

І з глузду з’ехала, і са страхі ўласнай,
Бо, страціўшы яго, мне дастаткова
Застацца самаю з усіх жанчын няшчаснай
І ўзненавідзець лёс свой канчаткова.

Тэлефануй у час любы...

Яшчэ не ацэнена

Тэлефануй у час любы,
Мой любы.
І калі сорамна нібы –
Вярнуць бы
Прысутнасць губ і мой давер,
Паверыць,
Што не адпраўлю і цяпер
За дзверы.

Тэлефануй у час любы,
Мой любы.
Бо не магу ніяк забыць,
Як згубы,
Табой настоены напой
З любошчаў…
Застацца грэшнаю рабой
Ля Прошчы.

Тэлефануй у час любы,
Мой любы,
Каб ролю жонкі ці рабы
Вярнуць бы…
Ты будзь маім гаспадаром
Ў Гасподзе:

Адбіваюся ў табе – ў крывым люстэрку...

Яшчэ не ацэнена

Адбіваюся ў табе – ў крывым люстэрку
Я глядзелася б, напэўна, больш прыгожай,
Так бярозку ў пень абрынуць можна,
Выклікаць і сум і паняверку.

Каб крынічка мне не расказала,
Каб вятрыска не шаптаў мне ноччу,
Што мне неба падарыла вочы,
Што бярозка стан падаравала,

Я б паверыла ў табе адлюстраванню,
Бо люстэрка з крывізной не маю.
Але больш крынічцы давяраю,

ДЗІКУН

Яшчэ не ацэнена

Ты непапраўны мой дзікун,
Такі наіўны і сапраўдны,
Навошта мне, ты памяркуй,
Зласлівасць іншых, смех і звады?

Навошта мне згрызотаў медзь,
І серабро ліслівых словаў?
Мяне жадана зразумець,
Адкрыць мяне душой суровай.

Не грубай, не, а залатой –
Маўчаннем дарагім і слаўным.
Каб разам жыць, скажы, нашто
Лічыць тваё дзікунства ганьбай?

БЯССОННІЦА

Яшчэ не ацэнена

Двурым

Верагодна, мяне ты не ўспомніў ні разу,
І на здымках агульных ізноў не пазнаў…
Абыякавасць гэту прыняць за абразу?
Я падумаю. Толькі… няўжо навізна
Маіх мар і стасункаў так зможа ўразіць,
Што ты здзівішся мне і ўсклікнеш: “Яна!
Вось жанчына, якая мяне не абразіць,
Не адпрэчыць. Нарэшце ж, наліце віна…”
І абдымеш, і скажаш чаканую фразу:
“Я кахаю, павер мне, ты ў свеце адна!”

ЗНАРОЧЫСТЫ СМЕХ

Яшчэ не ацэнена

Я рассмяялася знарочыста услед,
Спыніўшы вас на нейкую хвіліну.
Дзвярыма бразнулі, забыўшы пра абед,
Пра тое, што вы ўсё-такі адзіны.

Што не судзіць бы вам і не таптаць,
А зразумець, прылашчыць і паверыць…
Як цяжка незваротнае вяртаць,
І тут зусім не вінаваты дзверы.

Не думайце, што вам усё відней,
Што права маеце адрэзаць і адрынуць…
Апомніцца старайцеся раней
За гэты смех знарочысты у спіну.

О, як шкада сябе бывае...

Яшчэ не ацэнена

О, як шкада сябе бывае,
Шкада, шкада, шкада, шкада,
Што раптам ты ўсіх забываеш,
І над усім – твая бяда.

І плачаш горка, ў знемажэнні
Там, дзе слязе не варта быць,
Нібыта гор усіх крушэнне –
Вас проста кінулі любіць

БЕЛАРУСКІМ МУЖЧЫНАМ

Яшчэ не ацэнена

І Аўстраліі, і Гаваны
Вечна вабныя берагі,
Заставацца ж хачу каханай
Толькі тут і з табой, дарагі.

Я хадзіла па вулках Сафіі
І ў Італіі мару пабыць,
А з табою намнога шчаслівей,
Мне б каханнем цябе наталіць.

Ні балгара, хаця ён Ангел,
Ні француза з тонкай душой,
Я цябе прымаю са скаргай,
З песняй, з рэўнасцю страснай тваёй.

Мне з табой дараваць прыемней,
Мне цябе зразумець лягчэй,

МОЙ САМЫ МАЛАДЫ

Яшчэ не ацэнена

Аляксею Ходасу

Не ўпершыню пакойчык твой прыбраны,
І пыл з твайго “фано” паспелі сцерці.
Ну, і чаго папёрся ў той Ізраіль?
Каб тут не жыць? Там – без мяне памерці?!

Мае лісты – святую перапіску –
Не ўзяў з сабой – і іх даўно спалілі,
І дух кахання нашага па Мінску
Лунае пад аблокамі, і крылы

Ўсё большай моцы з часам набываюць…
Я так чакала, што мы ўсё ж з табою
Па Троіцкім прадмесці пагуляем

У адчаі...

Яшчэ не ацэнена

У адчаі
Лёсу кінуўшы свой выклік,
Незвычайнай
Прад табой ізноў узнікну.
Ты кідаеш
На мяне свае пагляды.
Ты схіляеш
Галаву і вельмі рады,
Што я тут,
І за ўсё табе не помшчу.
Мой прысуд –
Дабрату ў сабе вырошчваць.

АЛЬБОМ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Гартаю даўнішні альбом –
Старонкі маладосці нашай,
І ведаю цябе, альбо
Запомніла як штамп на пашпарт.

Вось губы, раптам на якіх
Застыў мой першы пацалунак.
Не ведалі аб тым бацькі,
І нават не маглі падумаць.

А мы і самі ці маглі,
Што выйдзе ўсё так паміж намі?
А што было б тады, калі…
Чаму ёсць выбраная памяць?

Таму што ты абраны мной?
Ці я абраная табою ?
Магчыма, страсць была маной,

БЕЗ ПРЫЗНАННЯ

Яшчэ не ацэнена

Без прызнання ў каханні
Адбыліся заручыны.
Без вяселля і тостаў
Заключаны шлюб.
Ды на кожным світанні
Ты, як гімн, мной завучаны,
Мой смяротны і просты,
Будзеш дораг і люб.

ГОРКАЯ ІРОНІЯ

Яшчэ не ацэнена

Па радні і сольная, і хлебная,
І характар, пэўна ж, залаты.
Оды ж, як заўжды, табе хвалебныя,
Мне – настрой самотнай сіраты.

Ненавісная заўсёды ў шчырасці,
Я квіток на наш цягнік згублю.
Бо дарогі мне з табой не вынесці,
А назад квітка я не куплю.

Так і застануся на пероне я,
У людскім натоўпе – і адна.
І падміргвае мне горкая іронія
З кожнага вагоннага акна.

Перасмыкнуўшы вуснамі...

Яшчэ не ацэнена

Перасмыкнуўшы вуснамі,
Надзьмуўся ці задумаўся,
Ці то вачамі злоснымі
Няшчыра паглядзеў.
Я моўчкі не заўважыла,
Нібыта схамянулася:
І холадна, і зімна мне –
Хачу, каб ты сагрэў…

ХВАЛЮЮСЯ

Яшчэ не ацэнена

Ты думаў: без цябе памру
Ці знікну недзе ў сутарэннях.
А я, вітаючы зару,
Каханне ўспомню – як здарэнне.

Там, дзе прапаў сцяжынкі след,
Па ёй нібы і не хадзілі,
Дзе сціх кахання мілы шэпт,
Відаць, аб шчасці і не снілі.

І неба чыстае – як шкло –
Пасля майго з табой расстання.
Я не шкадую, што прайшло,
Хвалююся, што з намі стане.

ДОСЫЦЬ

Яшчэ не ацэнена

Даўно адспявалі дажынкі
І восень пастукала ў вокны.
Хвалююць няўмольна дажджынкі,
А любы далёка, далёка.

Няўмольна галінка па шкельцы
Каторы раз шкрабянула,
Нібыта па саменькім сэрцы
Вострым чым разанула.

Штовечар, штоночы просяць
То вецер, то дождж у хату
Пусціць іх, нашэптваюць: “Досыць
Чакаць незвычайнага свята”.

СТРАТА

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Была я да смешнага гордая,
Мне б сплесці чарамі кросенцы,
Кватэра твая – у горадзе,
Мая ж хацінка – у вёсачцы.

Хаця і была сімпатычная,
На шыі тваёй не віснула.
Такая вось флегматычная,
Маўклівая, бескарысная.

А мне б не ўсё, хоць крышачку,
Мне б долі добрай крупіначку,
Яна ж без цябе раскрышыцца
Ці спыніцца на хвіліначку.

Замкнуцца – ці што? – з жаданнямі,
Аслепнуць – з табою не бачыцца?

ТАК І ТРЭБА

Яшчэ не ацэнена

Спраўдзяцца чуткі і спрэчкі. Бывае –
Гром сярод яснага сіняга неба.
Раптам маланкай цябе прабівае:
“Небам заслужана, так табе трэба”.

І не адрокся, і рэдка – бы ў госці,
Ці то за стол, ці кідацца ў абдымкі?
Толькі ўжо сэрца прыслухацца просіць:
“Крыўдзяць цябе – увачавідкі”.

Веры не можаш ты даць, заміраеш
І на яго быццам дыхаць не смееш,
Хоць і пасля сваё сэрца караеш:

СЭРЦА

Яшчэ не ацэнена

Адкрыйся, сэрца, у апошні раз,
Даволі адкрывацца ўсім вятрам,
Праходзіць надакучыла мне праз
Агонь, ваду і тоўшчу медных брам.

Адкрыйся, сэрца, дай мне зразумець,
Хто вораг, а хто самы лепшы друг.
І хто са мной, пакуль на прызбе смерць
Не завяршыла свой няўмольны круг.

Адкрыйся, сэрца, і не спакушай
Мяне на новы малады парыў.
Баіцца растрывожыцца душа
Адной нагой ступіўшы на абрыў.

МУЖЧЫНА

Яшчэ не ацэнена

Мужчына адбярэ спакой –
І сэрца сціснецца, як птушка,
Прыціснутая пад рукой.
Ты згодна стаць яго вяснушкай,
Намаляванай пад шчакой,
Ці маладзенькаю ігрушай
Над самай чыстаю ракой,
Дзе на арэлях цябе гушкаў
Мужчына.

ЖАНЧЫНА

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Сказалі ўслед жанчыне: “Вось яна!”
Ды не рашыліся дагнаць.
А ў час сваёй жыццёвай восені
У цвёрдым пошуку – спазнаць!

І зашаптаць, нарэшце: “Мілая”,
Цалуючы натхнёна твар,
Яна б адчула сябе з крыламі,
Заваражыўшыся без чар.

Была б і добрая, і чулая,
Сама – і казка, і вясна…
Але тады – ці праўда? чула я,
Калі жанчына – не адна.

У ЖАНОЧЫ ДЗЕНЬ

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Чаму расцвітаюць коцікі
І пасылае прамень
У вочы жаночыя чорцікаў?
Таму, што прыйшоў іх дзень.

Мужчыны хоць раз у клопатах –
Сур’ёзныя складкі між броў.
У большасці мала вопыту –
Не наламаюць дроў.

Устануць раніцай першыя,
Заўважаць каханых красу,
І кветкі самыя лепшыя
У гэты дзень прынясуць.

“Стварэнню доўгавалосаму”
Дакажуць умельства ва ўсім:
Напішуць вершыкі ўзнёслыя,

ТВАЯ ПІЖМА

Яшчэ не ацэнена

Стаміўшыся ад працы і застолляў,
Нагледзеўшыся “Дзікай архідэі”,
Ты выпраўся са мною ў наваколле,
Не грэбуй самай дзёрзкаю ідэяй.

Каб дзікую рабінку – нашу піжму,
Прыродай гадаваную ў любові,
Сустрэць на Галаватцы, што за Мсціжам,
Яна каханне нашае замовіць.

Саперніца лілей і белай калы,
Ад іхняй зайздрасці зусім не паблажэла…
Я разам з ёй цябе ўвесь век чакала,
Нясціплыя ў душы любошчы грэла.

ЯРКАГРОНКАЯ

Яшчэ не ацэнена

Ах, рабіначка яркагронкая,
Шчаслівейшая за мяне…
Пра цябе тая песня звонкая
Не ў адным пабывала акне.

Хоць на тым, на далёкім беразе,
Дуб чакае каторы дзень,
Аб каханні гаворку беражна
Ён з табой штохвілінна вядзе.

Пратэстуе густою лістотаю,
Калі вецер цябе закране…
Ты, сябровачка, не гаротная,
Што ж ты скардзішся вечна мне?

ПАД МІЛАВІЦАЙ

Яшчэ не ацэнена

Я ў небе Мілавіцы не знайшла,
Магчыма, што была я не з табою,
І ўся другому спетая хвала –
Без шчодрай і без радаснай любові?

А ноч чарнічная загадкава звяла
Шляхоў малочных вузенькія бровы.
І ля вачэй салёная імгла
Мне не дала прамовіць нават слова.

Бо слоў не трэба і не трэба сноў,
Каб долю мне з табою напрарочыць.
Адно – пад Мілавіцай стрэцца зноў
І паглядзець адзін другому ў вочы.

ЛАГОДА

Яшчэ не ацэнена

Рандо

Лагода мне твая – прыгодай.
Зноў абвяргаючы нявіннасць
Маёй жаночае прыроды,
Чакаю я, калі абдымуць
Далоні моцныя… Нязгоду
Маю спыні ў адну хвіліну.
Дай сэрцу тую асалоду,
Каб там жыла штодзень гасцінна
Лагода.
І думка, што ты ўсё ж адзіны,
Няхай мне будзе ўзнагародай,
Напэўна, так і быць павінна,
Мне гэтых дзён не будзе шкода.
Так добра, што ўсяму прычына
Лагода.

Зноў вятрыска хвалі...

Яшчэ не ацэнена

Зноў вятрыска хвалі
Кратае на рацэ,
Мне цыганкі чыталі
Лёс на маёй руцэ.

Я паверыла хвалям:
Ім у вечнасці плыць,
Што цыганкі гадалі,
Спрабавала забыць.

Спраўдзіў лёс хваляванні
І прароцтва цыган.
Я жыву без кахання,
А ўсе клятвы – падман.

ЦЫГАНСКІЯ КАСТРЫ

Яшчэ не ацэнена

Дагараць цыганскія кастры,
Датанцую танец, і ў знямозе
Я засну пад раніцу. Сябры,
Выбачайце, я ў сваёй дарозе.

Неба зорнае – над галавой,
Ні пра што любімыя размовы,
Я багацце ўсё бяру з сабой –
Песеньку пра чорненькія бровы.

Заляцацца да мяне – як грэх,
Заляцацца да мяне не варта.
Не цярплю я ў заляцаннях смех,
Помшчу тым, хто пакахае жартам.

Дагараць цыганскія кастры,

Я цыганачку танцую...

Яшчэ не ацэнена

Я цыганачку танцую,
Адыдзіце, дайце круг.
Толькі ногі свае чую,
Толькі сэрца моцны стук.

Завушніцы – над плячамі,
І караляў звон.
Я вішнёвымі вачамі
Выклікаю ў сэрцах стогн.

Вы са мною ў круг ідзіце,
Вас у танцы закружу,
Мне руку пазалаціце --
Толькі праўду раскажу.

Затанцую, затанцую,
Затанцую, закружу,
Ўпадабаю, зацалую
І навек прываражу.

Адкінь усякія сумненні!..

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

“Адкінь усякія сумненні! –
Сказалі мне. – Ён толькі твой!”
І рэк змянілася цячэнне,
І боль, і радасць, і натхненне, –
Не ведаю я, што са мной.

Адкіну валасы ў прычосцы
І хваляй па плячах пушчу…
Так, значыць, сумнявацца досыць?
Цяпер жа ён хай перапросіць,
Каб зноў мяне сваёй пачуць.

НЕ АДДАЙ МЯНЕ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Не аддай мяне другому,
Зберажы,
Каб пасля жыццёвай стомы
На мяжы
Не адзін ты быў аднойчы –
Хоць заплач.
Скажаш мне, зірнуўшы ў вочы:
“Ты прабач
І даруй мне ўсё дурное,
Тую злосць,
Добра, што ізноў са мною
Маладосць”.
Маладзее пасля грому
Ўраз зямля…
Не аддай мяне другому
І…пасля.

ЖЫЦЦЁ – ТЭАТР

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Нудная п’еса з аднымі фіналамі,
Жыццё, абцяжаранае скандаламі,
Як у гасцях чужых, выпадковае,
Хоць і дзверы – на шчасце – з падковаю.

Нашы сустрэчы з тваімі адлучкамі
Не абяцаюць шчаслівых заручынаў,
Нібыта п’еса з аднымі фіналамі,
А мы ў ёй – проста акцёры няўдалыя.

За хмаркай ад каханкі...

Яшчэ не ацэнена

За хмаркай ад каханкі
Дажджом, напэўна, змыўся,
І промнямі не частымі
Твае іграюць пісьмы,
І абрываеш гутарку
На палавіне слова…
Ні пра пагоду не спытаў,
Ні пра здароўе.

МАЯ ПРЫВІЛЕЯ

Яшчэ не ацэнена

Ты вечна ў хлусні справядлівы,
Я ж з праўдай сваёй ніякая.
Ты быў, як заўсёды, шчаслівы,
А я, як ніколі, плакала.

Калі ты, разбіўшы надзею,
Не думаў, што ўсё ўжо страчана.
Адмовіць – мая прывілея,
Знарок сябе перайначвала.

Свядома плюю на пачуцці,
Табе даць свабоду здольная…
Вярнуся, як толькі адпусцяць
Мяне, бы птушку бязвольную.

Я ВЫМАЛЮ

Яшчэ не ацэнена

Я ў неба вымалю цябе,
Я выпрашу цябе у сонца,
Я заслужу хоць раз сабе
Праменьчык у маё аконца.

Пасцель у травах пасцялю
І зоркамі яе ўквечу,
Я вымалю, бо я люблю,
Кахаю я і… стаўлю свечку.

АДМОВІЦЦА АД ШЧАСЦЯ?

Яшчэ не ацэнена

Я не паспела ачарсцвець і агрубець,
Хоць лёс так біў мяне і калашмаціў.
Я ласку жонкі прыхавала для цябе,
Любоў каханкі і пяшчоту маці.

Я захавала ў сэрцы дабрату,
Не збэсціла ў душы сваёй лагоду,
Даеду да цябе, ці дабрыду,
З маім каханнем заручыся згодай.

З маімі вуснамі злучыся назаўжды,
Не пашкадуеш, ведаеш, ніколі,
Бо ты адзіны, хто ўратуе ад нуды,
Хто зноў каханню дасць цяпло і волю.

Абарані...

Яшчэ не ацэнена

Абарані
Душу маю памерлую,
Няўжо зманіў?
А я табе паверыла.

Мой небасхіл
З грымотамі і ліўнямі
Памножыць сіл
Характару наіўнаму.

І знікнеш ты
Пустою недарэчнасцю.
Згараць масты.
Я ж застануся ў вечнасці.

РЭАЛЬНАСЦЬ

Яшчэ не ацэнена

Вось і ўсё – завяршылася казка,
Пачаліся рэаліі з’яў,
Я на твар нацягну тую маску,
Каб ніхто больш мяне не пазнаў.

Не трымаю ні болю, ні злосці
Як на ворагаў, так і сяброў,
І ўжо хопіць мне той маладосці,
Дзе прывязанасць, мір і любоў.

Мой адзіны, цябе вызваляю
Ад усіх абяцанняў і спраў…
Я ў каханні дазналася раю –
Пачаліся рэаліі з’яў.

ЯШЧЭ НЕ ПОЗНА

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Спявайце, нібыта вас ніхто не чуе,
Танцуйце, быццам вас ніхто не бачыць,
Кахайце, быццам вам не прычынялі боль,
Жывіце, быццам рай ужо на зямлі.
Вальтэр Скотт

Ах, Вальтэр Скотт, твае радкі
Ўва мне ўвесь свет перавярнулі,
Старонкі лёсу разгарнулі –
І цемра знікла.
Маякі
Святлом чаканым прыхінулі.

Нанова танцаваць вучу
Стамлёныя ў дарогах ногі.
Няхай суддзя не сочыць строгі,