Яніна Асіпцова

***

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Ты згубіла нешта вечнае

Ты верыш у астранамічную моц сумяшчальнасці лёсаў,
Марыш штоночы ў супадзенні лічбаў на паперцы з надпісам “лато”
Абпальваеш вусны,пасля сэрца якой-небудзь не састылаю запалкай,
Што пакінуў хтосьці ў пустой кватэры,дзе ты заўжды была адна.

Ты у думках змагаешся за праўду,свабоду і веру
На мітынгах,я кія ледзь-ледзь дазваляюць.

***

Яшчэ не ацэнена

Я заўжды нешта любліла
і не любіла,
Мне штосьці падабалася
і штосьці-не,
А сёння я пакахала,
І ўсе мінулыя словы сталі белымі на белай паперы.
Засталося "Кахаю".
Чырвонае.
Пасярэдзіне.

Мора

Яшчэ не ацэнена

Мора

Я прачынаюся ў халодным ложку,
У бялізне колеру мора.
І хвалі яго гайдаюць паверхню.

У абдымках роднай пустэчы - ...цёпла.
Але толькі таму,што на мне зімовая коўдра.
І зараз мне не ўцекчы.

Балансуючы акрабатычна між
Рэальнасцю і сном
Я чую,што няма паветра для нас двох.

І запозна мяняць каардынаты
Ў стасунках,што нагадваюць краты.
Хіба варта пакінуць мора,
А ў ім частку мяне...

Табе

Ваша адзнака: Нет (8 галасы)

Табе…

У першую нашу сустрэчу
Ты быў так далёка
Ты быў у другім сьвеце.
Як зоркі і месяц,
Як мары і мроі…
Ты быў у тым прасторы,
Далёкім прасторы.

Гады праляцелі
І вось я ўбачыла зноўку цябе.
Ты вельмі прыгожы,ты родны мне.
Божа! І я закахалася проста ў цябе.

А можа я гэта прыдумала?
Ды не…
У тваім позірку столькі жыцьця.
Твае жарты заўсёды цікавыя…
Так,я закахалася!!!!!!

Амаль кахаю

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

А я яго амаль кахаю….
Зрабіць нічога не магу…
Ад позірку яго я таю…
Але ня ведаю чаму….

Як быццам спецыяльна
Раблю сабе балюча.
І стрымліваю думкі,
Абы не пра яго былі

А я яго амаль кахаю…
Хачу заўжды ягонай быць
Ды толькі немагчыма гэта.
Баюся я яго згубіць…

Ці адчуваеш ты,мае пачуцьці.
Баюся я табе сказаць.
А я цябе амаль кахаю…
Хачу і далей так кахаць…

Бывай

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

А ты ўсё маўчыш,
Як цябе і няма…

Надакучыла гэта чаканьне.
Ты мне кажаш увесь час:
“Я кахаю…”
Але,што мне сказаць у адказ?
Я ня веру ўжо ў твае словы даўно,
Хоць гучаць яны вельмі праўдзіва.
Ды сказаць можа кожны,
А вось даказаць….
Даказаць,толькі той,хто кахае.

Магчыма, калісьці нешта было,
Можа, нават якіясь пачуцьці.
Але час не шкадуе,
Але час не чакае.
І спадзеву на вечна
Не можа і быць.