Здрады
Я здраджваю табе з іншымі.
Іх шмат у мяне. Вось так.
Адзін – Фрэдэрык, музыка.
Другі – мастак.
Трэці паэт –
Няхай будзе Язэп.
Стой, забылася,
Яшчэ адзін ёсць – Пастэрнак.
Я іх партрэтамі сцены свае
Увешваю, як зімой ялінку.
А твой схавала.
Не памятаю ўжо, дзе.
Запіхнула ў нейкую скрынку.
О, толькі б ты ведаў,
Што за кампанія ў мяне крутая!