Мікола Ляшчун

Здаецца, сказана даўно...

Яшчэ не ацэнена

Здаецца, сказана даўно
табе і добрага, і злога,
а я чакаю ўсё адно
імгнення радасці такога,
калі растане стылы лёд,
заззяе промністай усмешкай
твой твар, і ў мройлівы палёт
мы паляцім таемнай сцежкай,
па следу нашага кахання
у зорны паімчым сусвет
і, нібы ў першае спатканне,
напішам новы наш санет,
такі, каб сэрца хваляваў,
і каб душа запалымнела,
каб нехта колісь прачытаў

Ліпень, ліпень...

Яшчэ не ацэнена

Ліпень, ліпень...
Незабыўны ліпень!
Мне развітанне сэрца апякло.
Твой позірк – як балючы кіпень,
Спаткання закаханага крыло.

Разлукі смутак салаўіным раннем,
Нібыта сон растаў у небыцці,
Апошні пацалунак на світанні...
Пунсовым вуснам болей не цвісці.

Не вернеш болей тых хвілін чаканых .
Упала шчасце знічкай у траву.
Я перад лёсам на калені стану,
Ссівелую схіліўшы галаву.

Ліпень, ліпень...

Не плачу

Ваша адзнака: Нет (7 галасы)

Не плачу, бы вярба над ручаінай.
Што плач, як вінаватая сама?
Я цешу успамінамі часіны.
Усё было. Ўсяго ужо няма...

І толькі сны былое нагадаюць –
Туга напоўніць сэрца давідна,
І я каханага свайго чакаю
У шэрым змроку стылага вакна.

Прылягу зноў і трапятліва ўстану,
Бо спадзяюся на раптоўнае “авось”.
Мне спадзяванні трохі гояць раны,
Ды сэрца скрушна заціхае штось...

Разбудзі мяне

Ваша адзнака: Нет (6 галасы)

Разбудзі мяне рана-раненька –
Павянчаем світанак з зарой,
І ласкава на роўныя жменькі
Мы падзелім вясельны напой.

Смагу сэрцаў здаволім паволі,
Асалоду пацешым даўжэй,
Бо няма саладзейшай патолі
І хвілін не знайсці даражэй.

Толькі вечная – ранічка наша,
Толькі мары – няскончаны міг.
Ночка нас паяском падпаяша
І прытуліць крылом абаіх.

Разбудзі, як калісь, нечакана

Човен

Ваша адзнака: Нет (7 галасы)

Прымрояцца ўначы радкі –
Няма душы тады спакою.
Засну ад рыфмаў украдкі
І сню такія раптам мроі!

Па сіняе плыву рацэ –
Люляе позірк гладзь рачная.
Світанак рдзіцца на шчацэ,
А човен хвалі абдымаюць.

Змаўкаю аж да нематы
Ад красак лугавых павеву,
І ўсцяж прырэчныя кусты
Чаруюць салаўіным спевам.

Нязбыўнай хвіляй прамільгне
Той сон шчымліва- незвычайны
У сырадойным тумане,

Не забываецца

Ваша адзнака: Нет (6 галасы)

Жонцы

Не забываецца такое --
Імгнення ўдосталь аднаго.
Мой лёс вагаецца паволі
На вагах позірку твайго.

Мы ж у Сусвеце, як пылінкі,
Як сведкі змоўніцкіх начэй,
Дзе толькі нашыя хвілінкі
Схаваны ад чужых вачэй.

І гэтым цешымся употай,
І беражэм каштоўны міг.
На гэтым свеце – мы залёты,
Дзе ўсё залежыць ад дваіх.

06.12.2006

Зажурана карымі глянеш вачыма...

Ваша адзнака: Нет (5 галасы)

Зажурана карымі глянеш вачыма:
-- Дзе доўга так быў?
Я маўчу, бы крычу:
-- Мая ты найлепшая ў свеце
жанчына,
дык я ж за табою з юнацтва лячу.
Мы – вольныя птушкі з табою
нібыта,
ды толькі на рознай ляцім вышыні.
Жыццёвы сцежкі нам лёс

Калыханка

Ваша адзнака: Нет (5 галасы)

                    Ганне

Калі мне ўсміхнуцца нябёсы,
Мрою тайны чароўных начэй.
Распляці свае русыя косы
Ты па белі спакусных плячэй.

Я пяшчотна да іх прытулюся
Заінелай сваёй галавой
І да раначку ў іх утаплюся,
І ў снах палятаю з табой.

Мы з табой неразлучныя птушкі.

Азірніся...

Ваша адзнака: Нет (5 галасы)

Азірніся,
спыніся,
пакліч,
запытайся аб шчасці і бедах,
ты адчула душы маёй кліч,
за табою пакрочыў я следам.
Я пакрочыў насустрач агню –
хай душа да цяпла проыхінецца.
Я парушыў тваю цішыню,
разарваўшы на частачкі сэрца.
Шлях твой светлы азорвае Зніч.
Прычаруй закаханым паглядам,
дай мне кроплю салодкага яду,
азірніся,
спыніся,
пакліч...

Каханай

Ваша адзнака: Нет (5 галасы)

Пяшчота вуснаў трапяткая
Мацней нявыказаных слоў
З блакітных выбраная сноў –
Ты сінявокая такая.

Узнікла ў марах-летуценнях
І мне з’явілася вясной.
Тваім азораны з’яўленнем,
Тваёй асвечаны красой.

Жыву свой век , як з берагіняй,
Святло душы тваёй лаўлю,
Навек удзячны, я люблю
Цябе – зямную і багіню!

Ля высокіх векавых прысад...

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Ля высокіх векавых прысад
Мы з табой на лавачку прыселі.
Весялуе ў небе зарапад
І сярпочак гушкае арэлі.

На твае духмяныя далоні
пакладу, як колісь, галаву.
Ужо іней зацярушыў скроні,
А пачуццем светлым я жыву.

Бо каханне вечнае – як свет,
Бо твае далоні – як калыска.
Для мяне ты вабны першацвет
І ласкавы шапятун-вятрыска.

Я табе ў каханні зноў прызнаюся,

Апошняе спатканне

Ваша адзнака: Нет (5 галасы)

Чаму ж ты, мая радасць,
               не прыйшла
на нашу развітальную сустрэчу?
Мо восень сцежку лісцем замяла
і змрокам сум
накінула на плечы?

А ён палаў – чакальны наш касцёр,
галінкі перасохлыя гарэлі.
Я да кастра туліў сваю далонь,
каб мае рукі
і цябе сагрэлі.

Касцёр датлеў,
і зрэшты ён патух .

Наталі мне душу...

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Наталі мне душу,
наталі
пацалункам кармінавых вуснаў,
апалі мне душу,
апалі
сваім позіркам вабным, спакусным.
Я – на ўзлёце надзеяў і мар.
Мне ж здавалася – крозы сплылі.
Ускладаю свой лёс на алтар –
толькі смагу любві наталі.
Хай заходзіцца сэрца ад шчасця
і ўтрапёна шчыміць у грудзях.
Прасвятленне маё
і прычасце,
мая радасць
і вечны мой страх .

Заманіха

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

А ты ці ведаеш,
чым я жыву і дыхаю,
і што трывожыць
па начах душу?
Ты замані мяне ў сон
заманіхаю –на споведзь,
на сардэчную імшу.
І я, тваімі чарамі,
захмелены прымчу
на быстраногім
скакуне туды,
дзе рай на ўсіх
падзелены, --
у край палескі ,
дараваны мне...