Алег Буйніцкі

Успаміны. Сорак пяць гадоў таму назад…

Яшчэ не ацэнена

Я вас чакаў…
Глядзеў, як свет ад ліхтароў –
у Свіслачы гайдаецца.
Са мною Вечар развітаўся:
– Будзь здароў…
– Бывай, бо ночка пачынаецца…

Зыйшоў мой Вечар,
недзе спіць…
А ноч мяне не адпускала,
ля сябе трымала.
Бо, я – чакаў вас…
Таму што –
лепей у любоўнай смуте жыць,
чым атрымаць усё адразу.
Гэта ж – мала так…
*+*
16 снежня 2014 г.

Сон роспачы.

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Жыццё цікавасці ня мАе,
калі Кахання ў ім няма.
Я ў снах цябе не сустракаю –
раней, ты прылятала ў снах…

І тыя сны – зачараванне.
Ты там, Каханая – была,
і мы танулі у нірване
любоўнай негі і цяпла…

Мы – узляталі у паветра,
імчалі ў гай, да старых дрэў,
і нас, на ветцы, гойсаў ветрык,
і мабыць, быў мяне мудрэй…

Бо, ён нашэптваў пра Каханне,

“Любай жонцы.”

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Са зборніка “Косаўскі зшытак”.

“Любай жонцы.”

Калі цябе пакіну я…
Прачнешся – я кудысь прапаў…
І ты – адна…
Зусім адзіная…
А гэта – Бог мяне забраў.

Усё ў жыцці – у нейкі Час,
які нам Бог напрызначаў…
Сустрэць нас, і паразлучаць…
Не дапушчай ў сябе адчай.

Калі цябе пакіну я –
на зоркі ў неба паглядай…
Адна з іх – я, любімая…
А вось якая,
адгадай.
*+*