Зоркi ў небе вясной карагодзiлi.
Я к табе на спатканне ляцеў.
Нада мной твае вочы ўзыходзiлi
I рабiлася ноч карацей.
I рабiлася ночка вiдушчаю,
Хоць ты пацеркi росаў збiрай,
Ад тваiх ад вачэй незаплюшчаных
Пачынаўся жыцця небакрай.
Шчасце, дзе ты? На чым спатыкнулася?
Абгавор нас развёў? Загавор?
Ты чаму да мяне не памкнулася?
Нада мной нi вачэй больш, нi зор.
Што было – адплыло... Не паўторыцца.
Галоўная » Раман Тармола-Мірскі
Раман Тармола-Мірскі
Нада мной твае вочы ўзыходзілі
Астудзі мае шчокі далонямі...
Астудзі мае шчокі далонямі,
Утаймуй у вачах аганькі,
Прыручы мае рукі няўлоўныя
Да ўласных – спакойных тваіх.
Ты жанчына – і можаш ты многае.
Я ж і ўласнае сэрца палю...
Будзь са мною і добрай і строгаю,
Ды ніколі халоднай, малю!
Я такой не ўяўляю любімую,
Як парой уявіць не магу –
Не ў палёце крыло галубінае,
Ды гаёў салаўіных тугу.
Астудзі мае шчокі далонямі,