Касіў Ясь канюшыну,
Паглядаў на дзяўчыну.
А дзяўчына жыта жала
Ды на Яся паглядала.
Ці ты Ясь, ці ты не,
Спадабаўся ты мне.
Кінуў Яська касіць,
Пачаў мамку прасіць:
— Люба мамка мая,
Ажані ж ты мяне.
— Дык бяры ж Станіславу,
Каб сядзела на ўсю лаву.
— Станіславу не хачу,
Бо на лаву не ўсаджу.
— Дык бяры ж ты Яніну,
Працавітую дзяўчыну.
Узяў!