Замаўчы, маё сэрца,
Будзь ты гордым хоць раз.
Хіба можна пачуцці
Выстаўляць напаказ?
Можа гэта не тая,
Што шукаў у жыцці,
Можа з гэтай ні кроку
Поплеч мне не прайсці?
Дык чаму ж пры сустрэчы,
Без прызнання яшчэ,
Сэрца, б’ешся ты часта,
На душы – гарачэй?
Замаўчы, маё сэрца,
Перад ёю хоць раз:
Хваляванне адчуе
І сакрэт – напаказ.