Сяргей Законнікаў

Першы пацалунак

Яшчэ не ацэнена

Ляжаў вялікі, белы камень тут —
Каля бруі прыветнае крыніцы.
Як брат з сястрою, у любімы кут
Мы беглі, каб красою наталіцца.

Але ў той дзень загадкавы віхор
Нас выхапіў з зямнога летуценьня,
Дзе конікаў ня моўк бязладны хор,
Мільгалі сьлюдзяных стракозаў цені.

Паўстала тое, што лунала ў снах,
Сатканых з позіркаў і шэптаў кветак.
Маланкавай вясны зялёны шлях

Пальчык

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Прыклала свой пальчык да вуснаў: «Маўчы...»,
Вяла па прыступках мілосьці ў нябёсы...
Мне помніцца млосная сьпеўнасьць начы,
Якая сьпяліла сьвітальныя росы.

Люляў нашы душы акрылены сплаў
Бунтоўнай свабоды і ціхай пакоры
У ложку з густых, долам высланых траў,
З адбітых у кропельках сьвежасьці зорак.

Плыве праз жыцьцё цуд са мной і цяпер,
Яго не замгліла расхлістанасьць долі,

Белая сукеначка

Яшчэ не ацэнена

Белая сукеначка мільгнула
На начной сьцяжыне ўскрай сяла
I мілосыцо вольнай ахінула
Сэрца неспакойнае:
«Прыйшла...»

Быў пасьля і гордым, і паніклым,
Быў бядой раструшчаным амаль.
Белая сукеначка ня зьнікла
Ветразем паміж будзённых хваль.

Хутка цела цёмнай глебай стане,
А душа рванецца на сьвятло.
Што было?
Адзінае — каханьне,
Рэшта — сумятня і мараў тло.

Сьляпы дождж

Яшчэ не ацэнена

Дождж быў сьляпы...
Я добра помню,
Бо на душы яго таўро.
Наперарэз гарачым промням
Ляцела зь неба серабро.
Нібы дзіця, што мела цацкі,
Ды ўраз пазбавілася ўцех,
Цябе палонілі зьнянацку.
Адначасова плач і сьмех.
Сказаліся ня тыя словы,
Але ня вернеш іх назад.
Надзея стала выпадковай,
Усё было ўжо неўпапад...
Тым успамінам нецьвярозы
Праз дождж сьляпы
Туды гляджу...

За пачуцьцём не пасьпявае слова...

Яшчэ не ацэнена

За пачуцьцём не пасьпявае слова...
Ня словам карыстаецца здаўна
Каханьня нестрыножаная мова,
Але для ўсіх даступная яна.

Калі б не каханьне...

Ваша адзнака: Нет (6 галасы)

Калі б не каханьне,
То гэты сьвет
Ня меў бы сэнсу і плёну...
Сьвечка бяз полымя —
Проста прадмет:
НЕ-А-ДУ-ШАЎ-ЛЁ-НЫ.

Лепей ня будзе...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Лепей ня будзе.
Ды і навошта?
Кружыць твой позірк мне галаву...
Дзесьці блукае апошняя пошта,
Покуль блукае — яшчэ пажыву.

Ты — гэта я

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Ты — гэта я,
Я — гэта ты,
Выйшлі абое сюды з любаты,
З неразгаданай нікім мілаты.
Выйшлі, каб выпадак, слаўны такі,
Зьвёў вочы ў вочы, руку да рукі.
Мы з прыцягненьня далёкіх плянэт
Сьмела і рупна зьляпілі свой сьвет.
Як непакоіць і позірк, і слых
Недасягальная тайна дваіх!
Толькі дасужасьць усіх плеткароў
Нам не суцішыць бунтоўную кроў.
Зайздрасьць людзкая нас сьмешыць даўно,

Плынь гвалту накрывае нас...

Яшчэ не ацэнена

Плынь гвалту накрывае нас...
Падай руку, а я — табе...
I мы ўцякаем
Ад чэргаў да зьбяднелых кас,
Ад трафарэтных, нудных фраз,
Ад вэрхалу, што кожны раз
Усіх бязбожна ашукае.
Плынь радасьці люляе нас...
Над сьветам — цішыня якая!
Перацякае ў вечнасьць час,
Той час, які застыў якраз,
I ты са мной,
I я з табой —
У ім зьні-ка-ем...

Каханьне

Яшчэ не ацэнена

Яно апраўдвае жыцьцё,
Гарыць, ня ведаючы стомы.
Каханьне — тое пачуцыцё,
З якім не саўладаць нікому.

Бо кожны — грэшнік ці сьвяты —
Не абміне палону страсьці,
Але яно з прадметаў тых,
Якіх ня вымаліць, ня ўкрасьці.

Што я сказаў?
Яно — прадмет?
Так нельга гаварыць паэту.
Адзіная на цэлы сьвет,
Прабач,
Прабач за выраз гэты.

Са мною ты,
I сьвет прыціх,

Прабач

Яшчэ не ацэнена

Прабач,
Што так хутка жыцьцё пралятае —
Нібыта прылашчыў
I зьнік дзіўны сон...
Мая веснавая,
Мая залатая.
Ня ведаю — колькі мне выпадзе
дзён,
Ня ведаю — колькі мне суджана
крочыць,
Каб раптам да самага краю

Вечны сказ

Яшчэ не ацэнена

Малітву сьвітальную не параўнаць
З уздыхам душы
ў цішыні вечаровай...

А за вясной акрыленай ня ўгнацца...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

А за вясной акрыленай ня ўгнацца,
Як не злавіць струмені ручая...
Гляджу —
Між майскіх сонечных акацый
Мільгае постаць лёгкая твая.

Наіўна думаў —
Перайму хоць летам,
Спаткацца будзе час нам — дзень вялік.
А першы ліст павіс над белым сьветам
I, як твая касынка, дзесьці зьнік.

Ну, пачакай...
Яшчэ ў запасе восень.
Бо я ж цярплівы, ведаеш сама.

Вясло

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Ты помніш?
Ноччу чорнай,
Як месяц не сьвяціў,
Крадком — у дзедаў човен.
І наўпрасткі — у ціш.
Нас туманы хавалі.
I вецер быў нам брат.
А човен несьлі хвалі
Да берага, у сад.
Там яблык самы сьпелы,
Стаіўшы мройна дых.
Нібы Адам і Ева,
Дзялілі на дваіх.
Сьвітаньня спеў празрысты.
Ты ў ім цьвіла, жыла...
Мы прыплылі на прыстань,
Ды толькі без вясла.
А дзед злуецца ўраньні:

Табе адной

Яшчэ не ацэнена

Табе адной я нёс пяшчоту,
Ды па дарозе разгубляў
Сярод сьнягоў,
Слаты.
Сьпякоты,
Сярод пустых размоў, забаў.
Прыйшоў незатаптанай сьцежкай
I стаў, як месяц, пры акне,
А ты з даверлівай усьмешкай
Глядзела моўчкі на мяне.
Без ушчуваньняў і папрокаў
Руку ўладарна падала,
I я пайшоў нясьпешным крокам
На водбліскі твайго сьвятла.
І слова, што ў душы зьвінела,

Спатканьне

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Якая музыка жыла
У кожнай новенькай краплінцы,
Калі насустрач ты ішла
Праз дождж
па радаснай сьцяжынцы!
Рукой махаючы здаля,
Ты не ішла,
а ўжо ляцела.
Гучалі неба і зямля,
Як зьлітыя — душа і цела...

Маўчаньне

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

У кронах дождж зашоргаў
палахліва,
А ты ў далонь зьбіраеш пырскаў
мак.

Берагі

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Бераг твой узносіцца абрывам,
Бераг мой — нізінны, лугавы.
На тваім — табун сонечнагрывы,
На маім — духмяны пах травы.

А між імі серабро рачулкі,
Радаснай, жывой, нібыта ртуць.
Кожны дзень цябе я клічу —
Чуеш,
Ды мяне абходзіш за вярсту.

Я брыду прывялымі пракосамі,
(Вось дзівак, як збоку паглядзець!),
Коні на мяне цікаўна косяцца,
Дзівяцца хлапечае бядзе.

А я іду...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

А я іду ля выгану па ўзьмежку,
Трапеча сэрца радасна ў
грудзях...
Пад хусткамі хаваючы усьмешкі,
Жанчыны ўсьлед паблажліва
глядзяць.

А на гары мяне чакае сена —
Цудоўная, духмяная пасьцель.

Узьнясеньне

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Веру: душу зразумее душа.
Вусны ня трэба сьціскаць гаротна...
Мілая,
Нас жа ніхто не змушаў
Так пакахаць —
Няўзнак.
А сьмяротна.
Слаўлю каханьне.
Што б ні было,
Хай прарастае яго насеньне...
Еднасьць дваіх — не няволі сіло,
Гэта маё і тваё ўзьнясеньне.

Жыцьцё людзкое не здаецца сьмешным...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Жыцьцё людзкое не здаецца
сьмешным,
Як рана,
I крывяніць,
I баліць...
Дык пасьпяшайся радасна і
ўсьцешна
Галоўку-аблачынку прытуліць.

А потым будзе ў вечнасьці дарога,
Яе ніхто ніколі не міне.
Я ў Бога не прасіў пакуль нічога,
То, можа, ё

Ня верыў я

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Ня верыў я, што так бывае.
Ды міг той вечна сьцерагчы.
Рука пяшчотная, жывая
Сьцякла паволі па плячы.

Адкуль, з якіх глыбінь сусьвету
Яна, як промень, прыплыла
Халодным, непрытульным летам
Да незнаёмага жытла?

Не расчыняла ўладна дзьверы,
Цішком ня стукала ў акно,
Ды ў тое змусіла паверыць,
У чым зьняверыўся даўно.

Лічыў сябе вар’ятам потым,

«Я кахаю цябе...»

Яшчэ не ацэнена

У сьвеце грэшным,
Жорсткім
I суровым,
Дзе вісьне дух татальнае маны,
Ёсьць толькі тры
Высокіх, чыстых словы,
Якім ніхто ня вызначыць цаны.

Сьціскае сэрца непаўторна
вусьціш,
I падаецца, што спыніўся час,
Калі прашэпчуць спаленыя вусны
Тры словы —
Як жыцьцё,
Кароткі сказ.

І я,
Як гэты сьвет,
Сівагаловы,

Калі закіпае ад рэўнасьці кроў...

Яшчэ не ацэнена

Калі закіпае ад рэўнасьці кроў,
Калі ўжо стрымацца ніяк
немагчыма,
Успомні — мы ведаем лепшую з
моў...
Давай пагаворым вачыма.

За маім акном шалее вецер...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

За маім акном шалее вецер,
Рве з галін апошнія лісты...
Як сьцюдзёна стала
ў гэтым сьвеце,
Ведаеш пра тое толькі ты.

Ноч даўно скубе сабе надточкі,
Пацьмянеў і карацее дзень.
Ды і я,
нібы сышоў упрочкі
З крэўнага жыцьця...
Застаўся цень.

Мне сніцца мора...

Яшчэ не ацэнена

Мне сніцца мора.
Там, за валам,
Што белапенна лёг да ног,
Ты, нечаканая, паўстала,
Над галавою — рук вянок.
Трымцела радаснае цела,
Крывінкай кожнаю жыло,
Нібы ў сябе ўвабраць хацела
Усё — да кропелькі — святло.
Яно звінела і спявала,
I цалавалася з вадой.
Зноў свет прыціхлы хвалявала
Сваёй загадкай маладой.
I не забудзецца ніколі,
I не паўторыцца нідзе ж...

Прыкметы

Ваша адзнака: Нет (15 галасы)

Прыдумаў я свае прыкметы:
Няўдалым будзе новы дзень,
Калі на воблік,
мілы, сьветлы,
Уранку набягае цень.
Другая ж —
будзе дзень
шчасьлівым.
Бо ў вуснах жарты ўжо гучаць,
Бо зноў іскрынкі дурасьліва
Мігцяць у сонечных вачах.
Люблю прыкмету толькі тую,
Найлепшую з усіх прыкмет —
Калі каханая цалуе
Сваёй усьмешкай белы сьвет.

Тое

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Нітка жыцця, што сукалася ў маі,
Туга напнутая, ледзьве ліпіць...
Што на зямлі чалавека трымае?
Тое, што нельга прадаць і купіць.
Гэта — схаваная ў памяці сцежка
Між заінелых, крыштальных бяроз,
Гэта — твая нечаканая ўсмешка,
Што асвятліла расхлістаны лёс.
Зорку надзеі лаўлю на ляту я,
Каб патрымаць і табе перадаць...
Што нас у свеце падманным ратуе?

Старэе ўсё ў жыцьці імклівым...

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Старэе ўсё ў жыцьці імклівым
І непазьбежна адыходзіць...
Мяняюцца ляндшафт і клімат,
Віруюць перамены ў модзе.
Дапытлівасьць рашучым чынам
Шлях у нязьведанае торыць.
Хто ўспомніць дымную лучыну,
Калі сядзіць прад маніторам?
Даўно ўжо гонка пачалася,
Каб паскарацца год ад году.
I мы гучым у новым часе
Гудком забытым параходу.
Ды прабіваецца праз вусьціш

Маладым пачуццём...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Маладым пачуццём
Свет заўжды нецвярозы,
Іх — дваіх — не рассудзяць
Ні людзі,
Ні Бог.
У каханні ёсць радасць,
Пакуты
I слёзы...
У каханні няма аднаго —
Перамог.

Гэтыя бровы ўразлёт...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Гэтыя бровы ўразлёт,
Гэтыя вольныя вочы
Могуць з душы скінуць лёд,
Могуць дашчэнту сурочыць.

П'ю смелы зірк па глытку,
I адчуванне такое —
Хоць на край свету ўцяку,
Ды не набуду спакою.

Сцюжу або крыгаход —
Што мне ў жыцці напрарочаць
Гэтыя бровы ўразлёт,
Гэтыя вольныя вочы?

Таямніца

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Я не вымольваў слоў пяшчотных...
Як дождж да смяглае раллі,
Яны прыходзяць незваротна
На грэшнай і святой Зямлі.

Іх нараджэння таямніца
Не падуладна адкрыццю.
Бруіць тваёй душы крыніца
Насустрач спешнаму жыццю.

Душы маёй хацелася збавення...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Душы маёй хацелася збавення,
I ты прыйшла,
I сонца прывяла.
Я ў гэтым свеце быў адно
імгненне,
Але на вечнасць хопіць мне
святла.

Заламіў асінку хлопец

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Заламіў асінку хлопец,
Думаў — кралю прысушу.
А ў яе няма клапотаў,
Точыць сэрца і душу.

Вусны спелыя, як вішні,
Бровы, нібы ўзмах крыла.
Ўсё аддаў бы, толькі б выйшла,
Толькі б голас падала.

Ах, як хлопец занядужаў,
Сеў ля плоту на траву
I ў цяжкой гаротнай думе
Звесіў сумна галаву.

Счырванела, як каліна
(Добра, што ня так відно!),
Падышла бліжэй дзяўчына,