(Маім знаёмым жанчынам з цудоўным
імем Галіна прысвячаецца)
Галіна… У перакладзе - цішыня…
Нясе жыццё нячутна, непрыкметна
Маўкліваю іконаю адметнай,
Што асвятляла кут у курэня…
Бязветранасць лагоднае галінкі
Ахоўвае ад хмар яе пагляд
І бабінага лета лістапад
Карункамі звівае павуцінкі
У таемны і загадкавы ўзор,
Які, як німб святы над галавою,
Лунае ў яе сэрцы дабрынёю