Зірнуў, як між валос, між хмар калматых, цёмных
Чырвоны маладзік
I ўраз згадаў мне рад уздыхаў прыглушоных,
I мук любоўных крык,
I цела гібкага шалёнасць, ізвіванне,
I п’яны душны пах...
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Максім Багдановіч
Зірнуў, як між валос, між хмар калматых, цёмных...
Ў космах схаваліся кветы чырвоныя...
Ў космах схаваліся кветы
чырвоныя,
Кветы чырвоныя,
Неапылёныя.
Хцівасць жадання іх томіць
таёмная,
Томіць таёмная,
Сіла няскромная.
Але дарэмна ў іх сокі б’юць
шпаркія,
Сокі б’юць шпаркія,
Свежыя, я
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
1915
Падымі у гару сваё вока
Падымі у гару сваё вока,
І ты будзеш ізноў, як дзіця,
І адыдуць-адлынуць далёка
Ўсе трывогі зямнога жыцця.
Ціха тучу блакіт закалыша,
У душы адрасце пара крыл, -
Узляціць яна ў сінюю вышу
І ў струях яе змые свой пыл.
Там не трэба ні шчасця, ні ласкі,
Там няма ні нуды, ні клапот,
Ты – царэвіч цудоўнае казкі,
Гэта хмара – дыван-самалёт!
Мілая, згадай...
Мілая, згадай:
Веяла цёплай вясной,
І вішні цвілі.
Калыхнуў я галіну, —
Белы цвет асыпаў нас.
Раiм наведаць сайт Максіма Багдановіча на якiм Вы знодзiце не толькі творы пісьменніка, але i кнігі аб яго жыццi і творчасцi, напісаныя іншымі аўтарамі.
Стаў хлапчына ля дзяўчыны, каламыйку грае...
Стаў хлапчына ля дзяўчыны, каламыйку грае,
На дзяўчыніны істужкі нешта пазірае.
Ды не так ён на істужкі, як на тыя вочы,
Як на тыя, браце, вочы, што цямней ад ночы.
Ты ночкаю каляднай варажыла...
Ты ночкаю каляднай варажыла
І ў воду воск напоўправідны ліла,
Цікавячы, што выхадзіла мне:
Курганчык... белы крыжык... так, магіла!
У гэты рок я буду ўжо ў труне.
І, броўкі хмурачы, са дна ўзяла
Ты белы воск, яго сціскала, мяла
І, смеючысь, сказала: «Дзе твой кон?
Дык чым бы моц яго нас ні спаткала -
Ў маіх руках, як воск, падасца ён».
Мне доўгае расстаньне з Вамі...
Мне доўгае расстаньне з Вамі
Чарней ад Вашых чорных кос.
Чаму ж нядобры час прынёс
Мне доўгае расстаньне з Вамі?
Я пабляднеў ад горкіх сьлёз
I трыялет пачаў славамі:
Мне доўгае расстаньне з Вамі
Чарней ад Вашых чорных кос.
Iзноў пабачыў я сялібы...
Iзноў пабачыў я сялібы,
Дзе леты першыя прайшлі:
Там сцены мохам параслі,
Вясёлкай адлівалі шыбы.
Усё ў пылу. I стала мне
Так сумна, сумна ў цішыне.
Я ў сад пайшоў... Усё глуха, дзіка,
Усё травою зарасло.
Няма таго, што раньш было,
I толькі надпіс “Вераніка”,
На ліпе ўрэзаны ў кары,
Казаў вачам аб тэй пары.
Расці, ўзмацовывайся, дрэва,
Як манумент жывы, ўставай
Учора шчасце толькі глянула нясмела...
Учора шчасце толькі глянула нясмела, –
I развеяліся хмары змрочных дум.
Сэрца чулае і млела, і балела,
Радасць душу мне шчаміла, быццам сум.
Усё жыццё цяпер, як лёгкая завея.
Кнігу разгарнуў – а не магу чытаць.
Як зрабілася, што пакахаў цябе я, –
Хіба знаю я? Ды і нашто мне знаць?
Зорка Венера ўзышла над зямлёю...
Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкi з сабой прывяла...
Помнiш, калi я спаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзышла.
З гэтай пары я пачаў углядацца
Ў неба начное i зорку шукаў.
Цiхiм каханнем к табе разгарацца
З гэтай пары я пачаў.
Але расстацца нам час наступае;
Пэўна, ўжо доля такая у нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
Але расстацца нам час.
Буду ў далёкім краю я нудзіцца,