...Прымаю - і вецер, і дождж,
і зоры ў вейках замглёных,
і позірк -
ад шчасця шалёны...
І гэта ўзапраўду?
Дык што ж...
Ангеліна Дабравольская
Прымаю - і вецер, і дождж...
і будзе тое...
...і будзе тое,
што будзе...
і ПРЫЙДЗЕ ТОЕ,
што стане.
і вершам
ляжа дарога -
у надзею,
пяшчоту,
растанне.
Мелодыяй до дыезу -
самотна і грацыёзна -
заплача галінка бэзу,
стуліўшы свае пялёсткі,
і тое, што па-за смехам
і стогнам, па-за лістамі -
абудзіцца даўнім рэхам, -
пяшчотным і дзіўным рэхам -
і -
ЯВАЮ
ЎРЭШЦЕ
СТАНЕ!...
І так, нібы свечку...
“Вы – святло свету…
Так няхай свеціць святло вашае
перад людьмі, каб яны бачылі
вашыя добрыя справы і ўслаўлялі
Айца вашага Нябеснага”.
(Мф. 5, 14-15)
…І так, нібы свечку,
Ты даў мне чужую душу.
Распаленым воскам
далоні мае апякае.
Ды Словы Евангелля помню,
яе не хаваю,
А толькі спатолі,
Твайго суцяшэння прашу.
Адно – суцяшэння ад Госпада,
не ад людзей, –
Калі Гасподзь асвеціць пачуццё...
Калі Гасподзь
асвеціць пачуццё –
То боль душэўны, нібы воск,
сплывае,
Агонь Нябёсны
існае яднае…
Любоўю
спараджаецца жыццё.
У каханні не прызнаюся ніколі...
...У каханні –
не прызнаюся ніколі,
каб думкаю суладдзе
не парушыць.
Ды каласы схінаюцца у полі,
І Лік Нябёсны –
між галінаў грушавых...
Струменіць жыццядайная крыніца,
І Неба расхінутае – як кніга:
Прыпасці б да яе –
і наталіцца,
І мудрасці адвечнае напіцца,
І гаркаты жыццёвае пазбыцца –
Каб у малым адкрылася –
Вялікае...
Стань музыкаю мне...
А.
Стань музыкаю мне,
А не музыкам –
Каб душамі плылі ў адной прасторы,
Адной былі любоўю, шчасцем, горам –
Стань музыкаю мне,
А не музыкам.
Нам адчыніў Гасподзь Нябёсны Хорам,
Для нас спяваюць Ангельскія лікі.
Стань музыкаю мне,
А не музыкам –
Найлепшым Божым дарам,
Божым творам.
Ціхім вершам мяне агарні...
А.
…ціхім вершам мяне агарні,
бы анёлак ахоўным крылом,
каб з надзеяю ва ўсе дні
непадзельна сэрца жыло…
…я малітвай цябе ахіну,
затулю ад гора і бед,
што кахаю цябе, што люблю
- ад мяне не пачуеш,
не...
Стамлёныя...
...Стамлёныя,
як рыбы у рацэ.
Тваё дыханне
на маёй шчацэ.
А я хачу забыцца
і раскрыцца
зялёным лістам
у сынавай руцэ...
Нашы лісты
1.
Нібы лісточак на рацэ –
Маё пісьмо у тваёй руцэ...
Патоне ён – ці паплыве?
Душа мая у ім жыве...
2.
Белы аркуш –
Ён поуны болю...
Каб спакою твайго не зрушыць –
Забіраю яго з сабою.
...Вецер попел той
Расцярушыць...
Я дзякую Богу...
Я дзякую Богу
за сэрца разбітае,
з асклепкау
сабранае клеем кахання.
За годы пакут,
не з табою пражытыя.
За то,
што ручнік майго лёсу
расшыты
сцяжкамі надзеі,
даверу,
чакання...
Мінаюць дні да нашае сустрэчы...
Мінаюць дні да нашае сустрэчы.
А стрэнемся – аб чым тады спытаеш?
“Па веры будзе вам...”
Ды як праверыць –
Ці маніш? Ці кахаеш?
Нота за нотай...
Нота за нотай
З дрэва злятае.
Крык журауліны.
Восені песня.
Кім ты мне станеш –
Я не пытаю.
Веру. Малюся.
Чакаю прадвесня.
Канцы звязаць...
...Канцы звязаць –
і кола атрымаць...
Заганнае...
(нібыта навукова...)
Звязаныя і мы для ўсіх наўкола –
Пярсцёнкам...
Лёсам...
Позна наракаць...
(1990-я-пачатак 2002-га)
Вечаровае
1.
Звон струны –
Ці спеў аблокаў?
Захад сонца палымнее,
І душа – нібы нямее:
Звон струны
Ці спеў аблокаў?
Думкай чыстай
І высокай
(Хто кахае – зразумее):
Захад сонца
ПАЛЫМНЕЕ.
Звон струны.
І спеў аблокаў.
2.
Гукі
імнуцца,
ліюцца,
спяваюць,
Кожным імгненнем
з жыцця
адлятаюць,
Да незабыўнага
сэрца вяртаюць
Рэхам кахання...
...Пара залатая...
3.
У спеве птушыным
Ці час мне ўжо вяртацца на зямлю?
Ці час мне ўжо вяртацца на зямлю?
Ці шчэ дасі лунаць у Тваіх аблоках?
У нябёсных хвалях, плынях і затоках
Блукаць майму зямному караблю?
Шчаслівы, хто паспеў сказаць “люблю”
І па зямлі прайшоў не адзінокім…
Што ж наракаць на стомленыя крокі,
Калі Твой, Божа, позірк я лаўлю?
Наперадзе – нязгасны ясны дзень,
Тваёй пшаніцы залатое мора,
Святло Тваё, Тваёй красы ўзоры –
Нi аб чым
Нi аб чым,
нi за чым,
без прычыны...
Проста
неба
прарэзаць
плячыма,
хмары злосныя
пратаранiць,
аб вясёлку
душу
паранiць...
…Вы ня верце -
гэта не кроў,
гэта
ў кожным асклепку -
л ю б о ў . . .
05.07.07.
Шчасце
...Збылося,
Адбылося,
Азвалося –
І краскаю,
І хваляю,
І зоркай...
У вясёлку –
Чыстым промнем
Пралілося,
Вавёркаю –
На дрэва
Узабралося,
І хмаркаю –
Схавалася
За ўзгоркам...
Я існасць...
Я існасць
няўлоўнай павуцінкай
з рук выпускаю
ў абдымкі ветру, -
Ды словы-абалонкі -
пакідаю,
бо ў вяртанне страчанага -
веру.
Адно крыло - любоў...
...Адно крыло - любоў,
другое - смерць.
На іх прыходзім з неба
ў гэты свет.
На іх ляцім да Вечнасці
праз Існасць,
Раскідваючы пёркі
"так" ці "не"...
Ужо няма ні здрады...
...Ужо няма ні здрады,
ні віны –
А толькі боль і смутак
назаўсёды.
Чакае Вечнасць
нашага прыходу,
А мы ўсё мроім
“залатыя сны”...
Жыць у свеце – і быць не ад свету...
...Жыць у свеце – і быць не ад свету...
Ад здрады штодня паміраць...
І зноўку на золку ўскрасаць...
І дзякаваць Богу за гэта...
Ты аддаў любоў на распяцце...
...Ты аддаў любоў на распяцце –
Перасудам чужым і здрадзе,
Горкай долі, балючай страце,
Прамяняўшы д у ш у - на п л а ц ц е...
Ах, цалункам Іуда рады…
За апратку – не за аплатку...
Я дарую, а Бог – заплаціць.
Толькі... З чым застанешся, браце?..
Паводле Андэрсэна
...не ў ракаўцы –
у русалчынай далоньцы –
туга Яе па ўратаваным
прынцы,
сляза Яе,
чый смак –
марскі, салёны...
ты ж, чалавек,
таго не разумееш,
што дар
Яе
душы
нясеш каханай,
і назавеш с в а і м –
што не тваё...
і дар Любові
стане толькі камнем,
бліскучай цацкай,
перлінай у кароне
сярод такіх жа –
мёртвых –
камянёў...
а дар Кахання...
што т а б е
з кахання?
яно як хваля –
Малілася Богу...
Малілася Богу
і словам, і вершам,
не ласкі прасіла –
трывання і сілы.
А вас, мой адзіны,
каханы, найлепшы,
ніколі ж у Бога
я вас не прасіла…
Салодка ці горка –
жыла як жылося:
па сцежках хадзіла,
у хмарках лунала,
блукала між траваў
і дрэў шматгалосся
і душы людскія,
як кнігі, чытала.
Знаходзіла радасць
у спевах птушыных,
суладдзя шукала
з сабою і светам.
Яшчэ – гадавала
маленькага сына,
Што ж марыць аб пяшчоце і каханні...
Што ж марыць аб пяшчоце і каханні?
Ад мараў – ці пабольшае любові?
Душа мая, спяшай на пакаянне –
Ужо крыж гатовы і вянок цярновы.
Шкадуеш незваротнага растання?
Тваёй пяшчоце здрады не адужаць?
Шыпы цвікоў – вастрэйшыя за ружы...
Душа мая, спяшай на пакаянне.
Самаспадман – найлепшае прызнанне...
Ілюзія збаўленню не паслужыць...
Душа мая, спяшай на пакаянне –