Ты.. мой адвечны, светлы, дзiўны сум…
Так да сканання. Так наканавана.
Жыццё мяне аб гэтым не пытала.
Як ёсць – так ёсць… скажу, перадусiм,
Что не крыўдую. Толькi часам мне
Так хочацца адчуць сваёй далонню
Як жылка б’ецца ў цябе на скронях
I засынаць пад позiркам тваiм…
Наталля Ружыцкая
Адвечны сум
Як выдых...
….як дзiўна, сустракаць i гэты год
З табою побач, пад адною зоркай,
Iмя якой, як выдых - «Назаўжды»…
I хай сабе ляцяць, бягуць гады,
Нас наблiжаючы да рысы, за якой,
Ужо не бачна стромкiх тых пагоркаў,
Дый засталося iх зусiм няшмат,
Тых золкiх ранкаў, летнiх блiскавiцаў.
I там, куды спрадвек ляцяць буслы,
Мне будзе зноўку мроiцца i снiцца
Твой цёплы дотык да маёй душы,
I крочыць год далей
Адцвiў язьмiн, i крочыць год далей,
У блакiт самотнай безданi аблокаў.
…Ты, насамрэч, i блiзка, i далёка…
У кожнай у постацi, у кожным новым днi
Цябе я бачу тым, мicтычным, «зрокам»,
I хай сабе хоць сто гадоў мiне,
Твой голас, словы, i лicты твае,
Яны са мною побач паплывуць,
У той блакiт шчаслiвай безданi аблокаў...