Я не парушу твой спакой,
бо ты парушыць не дазволіш,
бо ты сваёй не зменіш ролі,
прызначанай табе сям'ёй.
Бо для цябе сям'я — жыццё,
адна яна на першым плане...
Шкада, што на мяне не глянеш
ты з самым цёплым пачуццём.
За кожны позірк гэткі твой
табе дарыў бы я па ружы...
Але я шчасця не парушу.
Я не парушу твой спакой.