Я абяцаў пісаць штодзень.
Ты скардзішся, што дзень мой доўгі.
Але ж наступны дзень - за ноччу,
Хоць за чэрвеньскай кароткай
Ці за сьветласьнежна-зімняй.
А яна ж, яна ж, вяльможа,
Без цябе настаць не можа
17-11-1982
Я абяцаў пісаць штодзень.
Ты скардзішся, што дзень мой доўгі.
Але ж наступны дзень - за ноччу,
Хоць за чэрвеньскай кароткай
Ці за сьветласьнежна-зімняй.
А яна ж, яна ж, вяльможа,
Без цябе настаць не можа
17-11-1982
А першы сьнег,
Як першае каханьне...
Прачнешся,
А вакол - сьвятло.
А ўчора -
Гэтак не было.
І гэтак -
Не было раней:
Быў холад -
Толькі не сьвятлей.
І гэты белы
сьнежны вальс
Закружыць нас,
Захмеліць нас...
А першы сьнег,
Як першае каханьне:
Не знаеш,
Ці дабудзе да зьмярканьня.
18 верасьня 1978