Павел Данілаў

Мы прыдумалі адно аднаго

Яшчэ не ацэнена

Наша сустрэча была недарэчнай.
Цемра імгліста ахутала плечы.
Светам вачэй наталяліся душы,
Стукалі ў такт сэрцы так непарушна.

Ты мне казала, што зноў пакахала,
Толькі кахання для нас будзе мала.
«Водар злачынстваў у вашых пачуццях», –
Нам гаварылі і строгія людзі…

Свет ліхтароў па-над цемрай дарогі
Вёў нас далей у жыццё без трывогі.
Ноччу гарэла на вуснах каханне.

Дзве самотныя душы

Яшчэ не ацэнена

Як птушка, радасць маладосці
Ўжо адлятае ў чарадзе.
Што ж, да душы самотнай у госці
Іду насуперак нудзе.

Ёсць у мяне адно жаданне:
Душы самотнай расказаць,
Як гэта – прачынацца раннем,
І засынаць пад зарапад.

Пашчасціць можа з ёй калісьці
На восеньскі ступіць сувой
І патануць у медным лісці,
Засыпаўшыся з галавой.

Мне падарункаў лепш не трэба
Ад той душы, што сніцца ў снах,

Лепшыя пачуцці

Яшчэ не ацэнена

Лепшыя пачуцці
Засталіся ў сэрцы
Ад тваіх чароўных
Песняў, слоў-суквеццяў.

Часта адчуваю
Сумную выяву,
Не забыць ніколі
Любых, светлых мараў.

А на сэрцы ззяюць
Ад кахання раны,
Што вясновай песняй
Былі мной спатканы.

Адкажу падзякай
За любоў мінулых,
Не крануўшых думак
Першых, любых...