Інэса Дэмбская

Мой час яшчэ не надышоў

Яшчэ не ацэнена

Мой час яшчэ не надышоў...
Мо я жыву, каб ты быў мной каханы?
Сябе ў душы маёй знайшоў,
Быў ад самоты адарваны?

Мой час яшчэ не надышоў...
Мо я жыву, каб быць табой каханай?
У цемры каб мяне знайшоў
І падарыў мне свет зачараваны?

У дарозе да цябе

Яшчэ не ацэнена

У дарозе да цябе
Жыццё маё праходзіць.
У чаканні і мальбе
Дзень кожны адыходзіць.

У дарозе да цябе
Любоў мая мацнее.
Хоць сэрца ў журбе,
І неба ўсё цямнее.

У дарозе да цябе
Ніколі не спынюся.
Чакай і кліч мяне,
І я не заблуджуся.

У дарозе да цябе
Я веру, спадзяюся,
Праз шлях у барацьбе
З табой навек сальюся.

Пакліканне душы

Яшчэ не ацэнена

Як лёгка свечку шчасця пагасіць!
Яе паўсюль чакае небяспека.
Адкуль жа дапамогі папрасіць?
Хто ахвяруе слова ёй " апека" ?

Прагненне свечкі - сэрца запаліць,
Злучыць свой аганёк з ягоным рытмам.
Жаданага каханнем наталіць
І навучыць яго сваім малітвам.

Згараць да тла - пакліканне душы
Маленькай свечкі, чулай і гаротнай...
Няхай яе каханы не маўчыць!
У яго далонях ёй не быць самотнай.

Маё

Яшчэ не ацэнена

Некамфортна мне ў маім жыцці.
Мне здаецца, не знайшла я свайго месца.
Спешныя рашэнні прыняў ты,
А цяпер плаці цаною свайго сэрца.

Я люблю жыцця чароўны дар
І ягоную магутнасць і трываласць.
І люблю, калі ў душы пажар
Ад кахання ўзнікае, дарыць радасць.

Спадзяваннем цешу розум свой,
Што ўрэшце рэшт знайду я сваё месца.
Бо пакуль на сэрцы толькі боль-
Ты далёка, і з табой няхутка буду.

Наш першы снег

Яшчэ не ацэнена

Тваё здзіўленне не забуду,
Калі нас першы снег сустрэў...
І радасна ўсміхацца буду,
Бо ты мяне ў той час сагрэў.

Снег першы - чысты і прывабны,
І нечаканы, як заўжды,
І кожны год такі няскладны,
Але ж чакаем яго мы!

І наша шчырае каханне
Прыпамінае першы снег...
Але ён не растае ў час світання
І пратрывае з веку ў век.

Маўчу

Яшчэ не ацэнена

Маўчу,
бо гэта значна больш за словы.
Маўчу,
бо словы цяжка падабраць.
Маўчу
і ўсцяж сустрэч чакаю новых.
Маўчу,
але не вечна мне маўчаць!

Прабач,
што пацалункам не вітаю.
Прабач,
што не кажу прызнання слоў.
Прабач,
нічога я не абяцаю.
Прабач,
што з сэрца я ганю любоў...

Люблю,
як прамянееш ты ўсмешкай.
Люблю,
вачэй блакітных глыбіню.
Люблю,

Сёння кахаю

Яшчэ не ацэнена

Толькі тваіх пацалункаў чакаю,
Толькі твае пацалункі мне любыя.
Сілы з іх чэрпаю
Для існавання.

Мару пра нас, як адзінае цэлае.
Мару пра нас і цяпер, і ў вечнасці.
Сёння жыву я і
Сёння кахаю!

Валадара нашых сэрцаў малю я,
Валадара ўсяго свету ўпрашаю -
Прагну састарыцца
Побач з табою!

Твае слёзы

Яшчэ не ацэнена

Ты казаў, што мужчыны
не плачуць…
А твае даражэйшыя
вочы
Былі сёння ў слязах,
не йначай.
Ці прасохнуць яны
да ночы?

Ты казаў, што мужчыны
сумуюць…
Колькі ж суму жыве ў тваім
сэрцы,
Што ты плачаш, што вочы
губляюць
Кроплі мора і робяць
азерцы?

Твар мой пот твой абмыў
халодны,
Гэта нам падарунак
важкі.
Толькі слёзы, пралітыя
родным
Больш кранулі душу, дыхаць
цяжка.

Расстанне

Яшчэ не ацэнена

З табой расстацца на хвіліну
Я не магу, але павінна.
Баліць расстанне
Больш за ўсё!

Калі буслы ляцяць у вырай
Усцяж захапляюцца Радзімай,
Сум без цябе і
Не жыццё...

Хоць сонца цела сагравае,
Душы яно не закранае.
Не цешыць лета
Без цябе!

І напярэдадні расстання
Душа ў вялікім хваляванні -
Што збудавалі
Хай жыве!

Расчараванне

Яшчэ не ацэнена

Расчараванне,
Прыйшоў твой час.
Шчасце кахання
Усё ж не для нас.

Адзінствам духа
Жывем усцяж.
У сэрцы скруха
За выбар наш.

Мы сэнс шукаем
У сваім быцці.
Не заўважаем
Святла ў жыцці.

І сэрца плача:
"Навошта жыць?"
А розум кліча:
"Верыць і быць!"

З табою ў сне

Яшчэ не ацэнена

Кладуся спаць, каб мы змаглі з табой убачыцца ў сне
І быць у месцы тым, дзе ты належыш мне, а я табе.
- Ты хочаш са мною спаткацца?
Засні.
Убачыш мяне, калі згаснуць
Агні.

З табою ў сне мая рэальнасць, хоць усё наадварот.
А рэчаіснасць так сурова, нібы здзекаў карагод.
- З рэальнасцю хочаш змагацца?
- Хачу.
- Ці гэта жаданне табе
Па плячу?

Багаж кахання

Яшчэ не ацэнена

Такі мы сабралі багаж кахання,
Што многім за жыццё не назбіраць!
Яго нясем з пяшчотай ад світання
І нам, канешне, ёсць што ўспамінаць.

І да чаго не дакрануцца нашы рукі –
Усё гаворыць нам пра час былы!
Адзін да аднаго прыходзім у думкі,
А час зямной разлукі ўсё ж малы.

Багаж кахання несці не стамімся,
Ён акрыляе і дае спакой.
У рэшце рэшт навекі параднімся,
Ты мной напоўнішся, а я табой!

Квітнею для цябе

Яшчэ не ацэнена

Я прамінаю і хачу,
Каб Ты глядзеў на гэта прамінанне.
Пакуль квітнею, хоць цярплю :
Са мной няма твайго адлюстравання.

Я для цябе квітнець хачу,
Каб стала мною мог ты любавацца,
Трымаць у руках сваіх, уваччу,
Бязбоязна мог прагна цалавацца.

Табе дару свайго жыцця цвіценне
І зараз, і заўжды,
І ў летуценнях.

Не маўчы

Яшчэ не ацэнена

Пішу табе прызнанні - ты маўчыш,
Балюча гэта і незразумела.
Каханне - своеасаблівы крыж,
Які нясу я па жыцці нясмела.

Усю сябе я ў вершах аддаю
Не для ўласнай славы і пашаны.
Я для цябе пішу, табе пяю,
А ты маўчаннем усцяж наносіш раны.

Мне лекамі на раны голас твой,
Твая прысутнасць побач без адмовы.
І дотык твой з ахвотай, розум мой
Чакае ад цябе любові словы.

Наша спатканне

Яшчэ не ацэнена

Я ўсміхнуся табе, як мага прыгажэй,
І завяду цябе ў сад з салаўямі.
На лаўцы з дрэўна з табою там сяду хутчэй,
Заплюшчу вочы ад сонца над намі.

Хай ад любові кружыцца ў нас галава,
Няхай у казку мы верым, як дзеці.
Нас будзе радаваць усё: кветкі, птушкі, трава,
І промні сонца, і з водарам вецер.

І ў захапленні тым момантам час правядзем,
Нам не патрэбны ні рухі, ні словы,

Дзве пралескі

Яшчэ не ацэнена

Ранняя вясна,
Ты мяне чаруеш!
Фарбамі святла
Землю ты малюеш.

Колеры твае –
Далікатнасць, свежасць.
Краскі ў траве
Да цябе належаць.

Ёсць пралескі дзве,
Што з табой сябруюць.
Сэрцы іх у журбе,
Душы іх сумуюць.

Хоць растуць яны
На тым самым полі –
Разам з-за травы
Не цвісці ніколі.

Радасць ёсць адна
У гэтых кволых кветак –
Скончыцца вясна,
І наступіць лета!

Кветкі тыя ўраз

Колькі…

Яшчэ не ацэнена

І ўжо не пытанне: "Чаму?"
Вырываецца сёння з грудзей.
І гучыць усё радзей і цішэй:
"Быць з табой на зямлі не магу".

Вера ў сэрца ўлілася крывёй,
Што на небе для нас ёсць куток.
І кахання цячэ ручаёк
На Айчыну нясе нас з табой.

"Колькі часу спаткання чакаць?"-
Вось пытанне, што спаць не дае.
Колькі дзён і начэй без цябе?
Колькі мне гараваць, сумаваць ?

На тваіх грудзях

Яшчэ не ацэнена

Адпачыць на грудзях тваіх
Я няспынна мару і бачу,
Як сядзім мы побач удваіх
Не адчуўшы ні ў чым нястачу.

Чула туліш да сэрца мяне
І пяшчотныя дарыш абдымкі.
Як спакойна мне быць ля цябе!
Усё аддам за такія хвілінкі.

Я дыханне сваё затаю,
Прытулюся мацней усім целам
Да цябе і скажу, што люблю
І адчую ў душы сваёй неба.

Сэрца з сілаю б'ецца тваё,
Мне аддаць сябе хоча без рэшты...

Твае цёмна-зялёныя вочы

Яшчэ не ацэнена

Твае цёмна-зялёныя вочы,
Як магнітам мяне прыцягнулі.
Твае цёмна-зялёныя вочы
Цеплынёй маё сэрца кранулі.

Твае цёмна-зялёныя вочы
Глыбінёю душу паланілі.
Твае цёмна-зялёныя вочы,
Як агнём маю душу спалілі.

Твае вочы я бачу ўсюды
І цалую ў думках дзявочых.
Для мяне твае вочы, як цуды,
І для іх я зраблю, што захочаш!

Драма

Яшчэ не ацэнена

Сказала:
" Я цябе кахаю."
Пачула:
" Я цябе таксама..."
І зараз
Творцу я пытаю:
" Навошта
Нас сустрэла драма?"

Што маем -
Пуста ў кішэнях.
Што прымем -
Свету асуджэнне.
Што будзе -
Просьбы на каленах.
Што возьмем -
Веліч прабачэння.

Каханы -
Промень сярод цемры!
Як цешыць
Нашае каханне!..
Няхай жа
Вытрымаюць нервы,
Каб выжыць,
Зрокшыся жадання.

Прызнанне

Яшчэ не ацэнена

Я кахаю цябе, зберагаю
У душы маёй ясны твой след...
Абажаю цябе і жадаю
Падарыць табе цэлы сусвет!

Я кахаю цябе, успамінаю
Кожны дзень, якім поўніўся ты.
Я цалую цябе, абдымаю,
У тваё сэрца будую масты!

Я жадаю цябе, усцяж жадаю
Будаваць з табой шлях свой зямны.
Давяраю табе, давяраю,
Родны мой, усё жыццё маё - ты!

Я чакаю цябе, так чакаю!
Кожны момант і дзень, шмат гадоў...

Выбар

Яшчэ не ацэнена

Я думаю, лягчэй памерці,
Чым сілай мерыцца з каханнем.
І нельга яго з сэрца сцерці -
Сустрэнешся з расчараваннем.

Я выбіраю шлях кахання,
Бо не хачу крывіць душою.
Я выбіраю шлях спаткання,
Бо буду ў вечнасці з табою!

Мы разам

Яшчэ не ацэнена

Усё мне аб табе прыпамінае:
Шматлікія дэталі, сум і смех,
Прыроды з’явы, мне не замінае
Адлегласць, бо і ты глядзіш на снег.

З іскрыстым снегам ціха размаўляем,
Ідзем па ім, ён сыплецца на нас.
І ў глыбіні душы мы ўспамінаем
Вясёлы шпацыр у зімні снежны час.

Таксама разам мы глядзім на зоркі,
Ахвотна адкрываем сэрца ім.
І хлеб жыцця для нас ужо не горкі,
І смутак аддаляецца зусім.

Чаму...

Яшчэ не ацэнена

Чаму не дадзена з табою быць?
Чаму з табою ноч не сустракаю?
Чаму я не магу цябе будзіць
І пацалункам чулым не вітаю?

Чаму павінна ад усіх хаваць
Празрыстае і светлае каханне?
І нават слёз не маю права паказаць,
Калі мне цяжка без цябе вітаць світанне.

Бясконцае "чаму" я задаю
І Богу, і сабе, усяму сусвету...
Вось толькі я адказаў не знайду,
Ці ж можна перанесці горыч гэту?

Сум

Яшчэ не ацэнена

Сум -
Каханага абняць не можаш.
Стогн -
Не быць вам разам цэлы век.
Плач -
З ім кожны вечар засынаеш.
Боль -
Ты разарваны чалавек.

Сон -
Ты прабуджацца ўжо не хочаш.
Дом -
Утульнасці ўжо не дае.
Рай -
Дзеля яго ты страціць можаш.
Сум -
Яго асіліш ты ці не?

Жыццё дае шмат падарункаў...

Яшчэ не ацэнена

Жыццё дае шмат падарункаў,
І ўсё ж складана вельмі жыць...
І як жа цяжка, калі ранкам
З табой каханы не ляжыць.

Яго ў пасцелі ты шукаеш,
Ласкава клічаш да сябе,
Табе здаецца, што кранаеш
Яго руку, ён пры табе.

Свайго каханага ўяўляеш
Усюды, дзе б ты ні была.
Усе перашкоды прыбіраеш,
Яму ты кажаш: " Я твая!"

Ты верыш у тое, што каханне,
Як кветка дзіўная быцця,
Залечыць раны, дасць спатканне,

Чарговы месяц разам

Яшчэ не ацэнена

І

Чарговы месяц надышоў,
Чарговы месяц разам.
Ідзем з табой плячо ў плячо,
Спазнаўшы ўсё адразу...

І тая блізкасць, што была
Духоўнаю спачатку,
Цяпер з карэннем урасла,
Ахутвае загадкай.

ІІ

Ці зможам, аддаліўшыся,
Шчаслівымі застацца?
Ці зможам, развітаўшыся,
На лёс не абазляцца?

Ці трэба нам развітвацца?
Ці трэба расставацца?
А можа не крывіць душой -
Самім сабой застацца?

Не пакідай

Яшчэ не ацэнена

Ніколі ты мяне не пакідай,
Шчаслівай самай буду я на свеце,
І на зямлі ўжо пачнецца рай -
Жыццё маё твая любоў асвеціць!

Боль

Яшчэ не ацэнена

Ком у горле стаіць,
Сэрца цісне да болю.
На паперу ізліць
Я хачу сваю долю.

Слёзы душаць мяне,
Але іх не пушчаю.
Не суцешаць у журбе,
Прывядуць да адчаю.

Разумею цяпер:
Існаванне - цярпенне,
Не жыццё, толькі звер,
Што жыве ў заключэнні.

Хто павінны ў тым?
Доўга думаць не трэба -
У чалавеку адным
Ёсць і пекла, і неба.

Масты

Яшчэ не ацэнена

Масты, якімі мы хадзілі
У сонца, у дождж і ў снегапад,
Якія сэрцу падарылі
Хвілін шчаслівых цэлы рад!

Шляхі, якія нас злучылі,
Нягледзячы на выбар наш,
Якія радасць падарылі
І саграваюць душу ўсцяж!

Масты, злучайце закаханых!
Давайце ім прытулак свой.
Спаўняйце іх жаданні, мары,
Хай будзе ў іх жыцці прыбой!

Адзінства

Яшчэ не ацэнена

Чым больш табе я сэрца адкрываю,
Тым больш з табой зліваюся ў адно,
Жыву табой, яскрава адчуваю,
Што не магу інакш, тваё жыццё - маё!

Даеш ты мне бясконца многа:
У духоўнай сувязі з табой
Знаходжу для жыцця зямнога
І сэнс, і радасць, і любоў...

Мілы, мілы мой, каханы, дарагі

Яшчэ не ацэнена

Мілы, мілы мой, каханы, дарагі!
Сэрца жар майго самотнага прымі...
І са мною ўсе пачуцці падзялі,
Мілы, мілы мой, каханы, дарагі.

Пацалункаў нашых водар не забудзь.
Як шкада, што час назад не павярнуць!
Рук тваіх цяпло я зноў хачу адчуць...
Пацалункаў нашых водар не забудзь.

Першы пацалунак

Яшчэ не ацэнена

О наш першы пацалунак!
Не забыць яго ніколі,
Той каштоўны падарунак,
Гэта сон аб лепшай долі.

Колькі дарыць ён натхнення,
Як прываблівае, цешыць!
Сэрца ззяе захапленнем.
Прагну да цябе належаць!

Твае бархатныя вусны!
Колькі смаку ў іх, пяшчоты!
Не пазбегнуць мне спакусы
Цалаваць цябе з ахвотай!