Барбуха Ніне
Прыгадаўшы бабкі Стэпкі бражку,
Хочацца спяваць і танцаваць.
Ён сказаў аднойчы: “Чабурашка,
Ну, дазволь цябе пацалаваць!”
Як даўно я гэты голас чула.
Не адна ўжо высахла сляза.
За наіўнасць сціплую і чуласць
Чабурашкаю сястру назваў.
Каб жа так было: жыццёвы вопыт
Абганяў бы часу хуткі бег –
Ведала б адзін сардэчны клопат
І, магчыма, бесклапотны смех.
Вартая сапраўднага кахання,
Разгубілася, стаілася ў сабе,
Без папрокаў і без нараканняў –
З болем у жыццёвай барацьбе.
А калі зусім бывае цяжка,
Раптам перастане сумаваць,
І ўсміхнецца, прыгадаўшы:
“Чабурашка,
Ну, дазволь цябе пацалаваць!“