Двурым
“Я падумаю пра гэта потым”.
Словы Скарлет з рамана
“Знесеныя ветрам” М.Мітчэл
Знемагаюся плакаць употай
І цябе выглядаць здаля…
Лепш пра гэта падумаю потым
І ўспомню цябе пасля.
Мне не цяжка вярнуць залёты
І спыніцца ізноў, як …ядзь…
А падумаўшы, ну, нашто ты –
Каб адносіны высвятляць?
Слёзы ўсе і мае згрызоты
Ператворацца спакваля
У такія смяшынкі-соты,
Што зімой зацвіце ралля.
Я пра гэта падумаю потым
І адпомшчу табе пасля.
Прасцірадлаў цалую сумёты,
Для дваіх каб пасцель паслаць.