Чаму...

Яшчэ не ацэнена

Чаму не дадзена з табою быць?
Чаму з табою ноч не сустракаю?
Чаму я не магу цябе будзіць
І пацалункам чулым не вітаю?

Чаму павінна ад усіх хаваць
Празрыстае і светлае каханне?
І нават слёз не маю права паказаць,
Калі мне цяжка без цябе вітаць світанне.

Бясконцае "чаму" я задаю
І Богу, і сабе, усяму сусвету...
Вось толькі я адказаў не знайду,
Ці ж можна перанесці горыч гэту?