Чарговы месяц разам

Яшчэ не ацэнена

І

Чарговы месяц надышоў,
Чарговы месяц разам.
Ідзем з табой плячо ў плячо,
Спазнаўшы ўсё адразу...

І тая блізкасць, што была
Духоўнаю спачатку,
Цяпер з карэннем урасла,
Ахутвае загадкай.

ІІ

Ці зможам, аддаліўшыся,
Шчаслівымі застацца?
Ці зможам, развітаўшыся,
На лёс не абазляцца?

Ці трэба нам развітвацца?
Ці трэба расставацца?
А можа не крывіць душой -
Самім сабой застацца?