Драма

Яшчэ не ацэнена

Сказала:
" Я цябе кахаю."
Пачула:
" Я цябе таксама..."
І зараз
Творцу я пытаю:
" Навошта
Нас сустрэла драма?"

Што маем -
Пуста ў кішэнях.
Што прымем -
Свету асуджэнне.
Што будзе -
Просьбы на каленах.
Што возьмем -
Веліч прабачэння.

Каханы -
Промень сярод цемры!
Як цешыць
Нашае каханне!..
Няхай жа
Вытрымаюць нервы,
Каб выжыць,
Зрокшыся жадання.