Ты непапраўны мой дзікун,
Такі наіўны і сапраўдны,
Навошта мне, ты памяркуй,
Зласлівасць іншых, смех і звады?
Навошта мне згрызотаў медзь,
І серабро ліслівых словаў?
Мяне жадана зразумець,
Адкрыць мяне душой суровай.
Не грубай, не, а залатой –
Маўчаннем дарагім і слаўным.
Каб разам жыць, скажы, нашто
Лічыць тваё дзікунства ганьбай?