Ах, чым жа твая, дзеванька, галоўка занята?
Ці табе не напрыкрылася чужая хата?
На каго ж ты павяраеш,
Сваё сэрца прыкланяеш?
Не будзе тут пуці.
Прывучыла ж ты двух хлопцаў, як пташак у сеці.
Яны к табе ўдзень і ўночы рады прыляцеці.
I ты к ім лятаеш,
Панскі двор пабуджаеш
На вялікі смех.
Прывучыла ж ты лоўчага, ён жа і стралец,
I дудар быў некалі, і рускі пявец.
А стралец і дудар —
Не вялікі гаспадар,
Будзеш без хлеба.
Палюбіла садоўніка, і гэта не ў пуць.
Ды ён жа слуга гасподскі, асцярожна будзь:
Мадамай табе не быць,
Дзяцей табе не ўчыць,
Ведзь ты не ўмееш.