Ранняя вясна,
Ты мяне чаруеш!
Фарбамі святла
Землю ты малюеш.
Колеры твае –
Далікатнасць, свежасць.
Краскі ў траве
Да цябе належаць.
Ёсць пралескі дзве,
Што з табой сябруюць.
Сэрцы іх у журбе,
Душы іх сумуюць.
Хоць растуць яны
На тым самым полі –
Разам з-за травы
Не цвісці ніколі.
Радасць ёсць адна
У гэтых кволых кветак –
Скончыцца вясна,
І наступіць лета!
Кветкі тыя ўраз
Уздымуць угору вочы.
Праз кароткі час
Не ўбачаць ночы.
Вецер, што гуляў
З імі на світанні,
Песню заспяваў
Ім на развітанне:
“О, пралескі дзве,
Вы нарэшце разам!
Не бываць журбе!
Вам любоў – адказам”.