Каб была я чараўніцай,
Рыхтавала б слодыч,
Перастаў бы ты мне сніцца,
А стаміўся б побач.
Па расе б з табой прайшлася –
Дзе твая там сцежка?
Каб другой не засталася
Любых воч усмешка.
Разарвала б павуціну
Домыслаў і сплецен,
Каб ты быў са мной адзіны
На ўсім белым свеце.
Ну, чаму ж не чараўніца,
Не твая я фея?
Толькі лёсу пакарыцца
Я пакуль не ўмею.