Сладку ягоду рвали вместе…
(з песні)
Салодкіх ягад прыгаршчамі рваў,
Карміў з зайздросным смехам напаследак.
Няўжо ты, любы, ўсё мне дараваў?
Што я зрабіла дрэннага?
Каб ведаць.
У разнатраўі шчасце піў да дна,
Кідаў у ногі зоркі з небасхілу.
Няўжо ты ўсё мне дараваў спаўна?
А я не маю літасці?
Мой мілы?
У ноч Купальскую, бясстрашная, з табой
Шукала кветку-папараць да ранку.
Чаму сказаў: “Каханне – не любоў!”
Якою страснай я…
была б каханкай…
Пагорклі ягады, і восень з жоўтых траў
Спляла надзіва яркую тканіну.
Няўжо ты, любы, ўсё мне дараваў?
Не зразумела што я?
Мой адзіны?